У Беларусі хочуць павялічыць стаўкі транспартнага падатку — як для фізічных асоб, так і для юрыдычных. Гэта прадугледжвае праект змяненняў у Падатковы кодэкс, які апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Сума транспартнага падатку залежыць ад дазволенай максімальнай масы, ёмістасці або прапісаная за адну адзінку транспартнага сродку. Да прыкладу, за аўтамабіль з дазволенай максімальнай масай да 1,5 тоны цяпер трэба плаціць 61 рубель на год, а хочуць падняць да 66 рублёў.
Калі звестак пра дазволеную максімальную масу няма, падатак разлічваецца ў памеры мінімальнай стаўкі для адпаведнага тыпу транспартнага сродку.
Стаўка падатку на аўтамабіль | За год | |
---|---|---|
Для фізічных асоб (рублёў) | ||
цяпер | будзе | |
масай да 1,5 тоны | 61 | 66 |
больш за 1,5 тоны, але не больш за 1,75 тоны | 81 | 87 |
больш за 1,75 тоны, але не больш за 2 тоны | 102 | 110 |
больш за 2 тоны, але не больш за 2,25 тоны | 122 | 131 |
больш за 2,25 тоны, але не больш за 2,5 тоны | 142 | 153 |
больш за 2,5 тоны, але не больш за 3 тоны | 162 | 174 |
больш за 3 тоны | 223 | 240 |
матацыкл | 41 | 44 |
Для арганізацый | ||
масай да 1 тоны | 162 | 174 |
больш за 1 тону, але не больш за 2 тоны | 209 | 225 |
больш за 2 тоны, але не больш за 3 тоны | 255 | 274 |
больш за 3 тоны | 325 | 349 |
матацыкл | 70 | 75 |
Нагадаем, пра транспартны падатак нядаўна выказваўся Аляксандр Лукашэнка. На яго думку, плаціць за дарогі мусяць тыя, хто па іх перамяшчаецца: «Нейкую капейку заплацілі, і ўжо гвалт на ўсю рэспубліку: „Ах, шмат“».