Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  2. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  3. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  4. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  5. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  6. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  7. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  8. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
Читать по-русски


Белстат зафіксаваў у жніўні зніжэнне цэн на прадукты. Паглядзелі, якія з іх падаражэлі, а якія патаннелі найбольш, і якія з гэтага можна зрабіць высновы. Да прыкладу, у жніўні падскочылі цэны на яблыкі, агуркі і перац. Таксама працягвае даражэць малако.

Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

На прадуктовую дэфляцыю больш за ўсё паўплывала моцнае зніжэнне цэн на сезонную гародніну і садавіну. Напрыклад, свежыя памідоры патаннелі амаль на 63% да сярэдняй цаны ў ліпені, а морква — амаль на 45%. У топ-10 самых патаннелых тавараў не з гародніны і садавіны аказаліся толькі грачаныя крупы, якія знізіліся ў цане на 3,15%.

Таксама ёсць шэраг прадуктаў, цэны на якія выраслі. Сярод іх шмат мясной прадукцыі, ёсць малочка, крупы. Але больш за ўсё выраслі ў цане імпартаваныя цытрусавыя і бананы — на 8% і больш чым на 10% адпаведна.

У топ-10 найбольш падаражэлых прадуктаў аказаліся агуркі, якія выраслі ў цане больш чым на 6,7%, яблыкі, за месяц падаражэлі амаль на на 4,3%, і часнок (+5,55%). Калі рост цэн на цытрусавыя і бананы можна растлумачыць падаражэлым імпартам і несезонам, то яблыкі, часнок і агуркі вырошчваюць і ў нас у краіне. Больш за тое, міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў абяцаў павялічыць аб’ёмы вырошчвання гэтага прадукту ў цяпліцах, каб цэны на яго не падскоквалі.

У пачатку верасня «Люстэрка» пісала, што цэны на яблыкі падскочылі, на некаторыя гатункі — амаль да 17 рублёў за кілаграм.

У жніўні таксама падаражэлі, да прыкладу, куры (кураняты, уключаючы бройлераў) выраслі ў цане на 0,9%, мясны фарш — на 1,3%, рагу, набор са свініны — на 1,7%.

Працягваюць расці цэны на малако: за жнівень яно падаражэла на 1% (у ліпені — на 2,1%, а ў чэрвені — на 2%). Ёгурт і паўфабрыкаты з тварагу (варэнікі, блінцы, сырнікі)

у мінулым месяцы падаражэлі на 1,6%. Печыва стала даражэйшым на 2,3%, шакалад — на 1,3%.

Калі вывучыць спіс прадуктаў, якія знізіліся ў цане ў жніўні і паўплывалі на агульную карціну па дэфляцыі, відаць, што сярод іх вялікую долю займаюць сезонныя гародніна і садавіна. Такім чынам, пазітыўная статыстыка па інфляцыі тлумачыцца сезонным фактарам, уплыў якога праз некалькі месяцаў знікне.

Чытайце таксама