Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  2. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  3. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  4. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  5. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  6. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  7. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  8. «Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
  9. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  10. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  11. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  12. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  13. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  14. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  15. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
Читать по-русски


Myfin.by

Другі тыдзень жніўня курс даляра ЗША абнаўляе гадавыя максімумы. За няпоўны месяц даляр на беларускім валютным рынку падаражэў на 5,57%. Як хутка будуць расці курсы на гэтым тыдні — у штотыднёвым прагнозе ад Myfin.by.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Reuters

З пачатку 2023 года рост даляра складае ўжо +17,06%, і на апошніх таргах у мінулую пятніцу 11 жніўня курс спыніўся на USD/BYN 3,2033. Неяк незаўважна даляр не толькі замацаваўся вышэй за 3 рублі, але і паспяхова пераадолеў адзнаку 3,10 і 3,20.

Затое інфляцыя нізкая

Нацыянальны банк Беларусі пры гэтым захоўвае алімпійскі спакой і дае справаздачу пра рэкордна нізкую інфляцыю, якая знаходзіцца ў зоне адказнасці рэгулятара. Паводле апошніх звестак, прырост індэкск спажывецкіх цжн (ІСЦ) у ліпені склаў +2,7% у гадавым вылічэнні. Базавая інфляцыя знізілася да 1,0% за той жа перыяд.

Здавалася б, можна радавацца, бо гадавы прагноз па інфляцыі 7−8% і да канца года застаецца ўсяго пяць месяцаў.

Але ёсць іншы паказчык, які публікуецца не на рэгулярнай аснове, — гэта індэкс-дэфлятар ВУП (суадносіны намінальнай цаны ўсіх тавараў і паслуг, якія ўваходзяць у ВУП, за пэўны перыяд да цаны гэтага ж ВУП у базавы перыяд). Дык вось, паводле звестак Белстата, індэкс-дэфлятар ВУП за першае паўгоддзе 2023 года да аналагічнага перыяду 2022 года склаў 109,8%. Ці, інакш кажучы, ВУП у першым паўгоддзі гэтага года стаў даражэйшы на 9,8%, чым быў год таму. Вось гэта бліжэй да ісціны, бо падчас разліку ІСЦ бярэцца высокая база мінулага года. У ліпені 2022 года ІСЦ быў 18,1%, цяпер — 2,7%. Безумоўна, інфляцыйны ўсплёск, які прыпаў на першае паўгоддзе мінулага года, зніжаецца, але рост курсу замежнай валюты не можа прайсці міма спажывецкага рынку, і не выключана, што праз месяц-два цэннікі ва ўстановах гандлю пойдуць уверх.

У чым жа прычына такога рэзкага павышэння валатыльнасці на беларускім валютным рынку і калі сітуацыя стабілізуецца? Прычына ўсё тая ж — зніжэнне курсу расійскага рубля на маскоўскіх таргах.

Расійскі рубель цягне ўсіх на дно

Да закрыцця таргоў у пятніцу курс даляра падняўся да максімуму з сакавіка 2022 года і зафіксаваўся на USD/RUB 99,43. З пачатку года даляр умацаваўся больш чым на 23%! Еўра на таргах Масбіржы не адстае, і курс закрыцця ў пятніцу, 11 жніўня, склаў EUR/RUB 108,78. Прычым рост абедзвюх валют ішоў да апошніх хвілін таргоў, і будзе нядзіўна, калі на гэтым тыдні даляр замацуецца вышэй за 100 рублёў.

Што ж адбываецца на расійскім валютным рынку і ці будзе спыненне?

Як сцвярджае Цэнтрабанк Расіі, рост курсу справакаваны далейшым дысбалансам попыту і прапановы замежнай валюты на расійскім рынку ў спалучэнні са зніжэннем бюджэтнага прафіцыту.

Магчымы разварот

Насамрэч не выключана, што псіхалагічны курс у 100 рублёў можа стаць пэўным пунктам развароту. Па-першае, 10 жніўня Цэнтрабанк Расіі абвясціў пра прыпыненне куплі валюты ў рамках выканання бюджэтнага правіла да канца 2023 года і, магчыма, цягам 2024 года. То-бок самога бюджэтнага правіла ніхто не адмяняў, але канвертацыя даходаў пастаўленае на паўзу. Па-другое, цэны нафты апошнія два-тры тыдні ўпэўнена растуць, і магчымы выхад да 100 USD/br. Даходы расійскага бюджэту таксама павялічваюцца, і з нейкім часовым лагам гэта падтрымае расійскі рубель.

Зыходзячы са сказанага, у пачатку гэтага тыдня можна чакаць пэўнага росту курсу даляра на беларускім валютным рынку да USD/BYN 3,2100. Да канца тыдня магчымы разварот курсу.

Курс еўра таксама працягне расці і, магчыма, да канца тыдня дасягне адзнакі ў EUR/BYN 3,4800. Курс расійскага рубля будзе вагацца каля цяперашніх значэнняў.

Меркаванні экспертаў банкаў, інвестыцыйных і фінансавых кампаній, прадстаўленыя ў гэтай рубрыцы, могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі і не з’яўляюцца афертай або рэкамендацыяй куплі ці продажу якіх-кольвек актываў або валют.