Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  2. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  3. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  4. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  5. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  6. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  7. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  8. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
Читать по-русски


Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская апублікавала зварот да беларусаў пад канец марафону салідарнасці з палітвязнямі «Нам не ўсё адно!», на якім за два дні сабралі 574 356 еўра, і падзякавала ўсім, хто данаціў, за падтрымку.

Святлана Ціханоўская. Фота: Flickr / Sviatlana Tsikhanouskaya

Ціханоўская расказала, што цягам тыдня назіральная рада на чале з прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольгай Гарбуновай размяркуе сабраныя грошы паміж 13 арганізацыямі і фондамі. У іх будзе два месяцы на тое, каб накіраваць дапамогу палітвязням і іх сем’ям, а публічная справаздача будзе прадстаўленая ў лістападзе.

— Я дзякую кожнаму, хто ахвяраваў грошы. Дзякую актывістам, палітыкам, праваабаронцам і артыстам, якія ўзялі ўдзел у марафоне. Вялікі дзякуй усім журналістам і незалежным беларускім медыя, якія аб’ядналіся вакол адной мэты. І, вядома, давайце разам падзякуем Волі Гарбуновай і яе камандзе за арганізацыю такой ініцыятывы — гэта так важна для ўсіх нас.

Гэты марафон зноў даў веру ў тое, што мы, беларусы, здольныя аб’яднацца. Мы здольныя дапамагаць адно аднаму, дзе б мы ні знаходзіліся. Разам мы зноў паказалі ўсяму свету, што нам не ўсё адно на лёсы тых, хто зараз знаходзіцца ў закладніках рэжыму.

Дарагія, памятайце галоўнае — для дапамогі адно аднаму не патрэбная нейкая нагода ці асаблівая дата. Салідарнасць і ўзаемны клопат заўсёды былі і будуць нашай сілай. А іх вынік — так радуе і зараджае натхненнем усіх нас. Я заўсёды кажу, што веру ў беларусаў. І вы, мае дарагія, таксама не забывайцеся верыць адно ў аднаго, — сказала Святлана Ціханоўская.

Нагадаем, марафон салідарнасці з беларускімі палітвязнямі «Нам не ўсё адно!» доўжыўся два дні — суботу і нядзелю. За гэты час беларусы сабралі для 1475 палітвязняў і іх сем’яў 574 356 еўра. За час трансляцыі марафону ў зборы сродкаў паўдзельнічала мінімум 9,2 тысячы чалавек.