Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  2. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  3. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  4. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  5. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  6. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  7. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  8. Жителям Гомельщины, признанным «тунеядцами», стали рассылать «повестки» из милиции — «Флагшток»
  9. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
Читать по-русски


Некаторыя банкі ў ліпені ўводзяць змены. Пэўныя ўжо пачалі дзейнічаць, іншыя ж набудуць моц цягам гэтага месяца. Новаўвядзенні таксама ў Нацбанка. «Люстэрка» расказвае пра банкаўскія змены ліпеня.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Новаўвядзенні ад Нацбанка

У Нацбанка з 4 ліпеня з’явіцца новаўвядзенне па крэдытных справаздачах. «Склад звестак, якія ў іх уключаюцца, будзе залежаць ад мэты атрымання справаздачы, — тлумачыў раней рэгулятар. — Так, крэдытная справаздача, запытаная карыстальнікам для заключэння крэдытнай дамовы, можа ўтрымліваць больш звестак, чым крэдытная справаздача, запытаная для мэтаў, не звязаных з узнікненнем грашовых абавязанняў».

З ліпеня знізіліся працэнтныя стаўкі па некаторых банкаўскіх крэдытах. Гэта звязана з рашэннем Нацбанка знізіць разліковыя велічыні стандартнай рызыкі (РВСР). Калі спрасціць, то гэта працэнтная столь па банкаўскіх крэдытах. З ліпеня РВСР для фізічных асобаў упала да 14, 61% (было 14, 89%), а для юрыдычных асобаў — да 10, 82% (было 11, 66%). На гэтую столь павінныя арыентавацца банкі, калі выстаўляюць працэнтныя стаўкі па крэдытах, іх нельга перавышаць.

Змены ад «Беларусбанка»

«Беларусбанк» з 17 ліпеня ўвядзе новыя абмежаванні па картках. Гаворка пра усталяванне сутачных лімітаў па некаторых аперацыях з «пластыкам». Так, абмежаванне будзе распаўсюджвацца на грашовыя пераводы з карткі на картку. Па картках «Бархат» ліміт складзе 400 рублёў за суткі, па іншых дэбетавых картках банка — 3 тыс. рублёў. Сутачнае абмежаванне можна адмяніць. Для гэтага трэба патэлефанаваць у кантакт-цэнтр банка або напісаць пісьмовую заяву.

Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

З 1 ліпеня «Беларусбанк» увёў змены па прыёме плацяжоў наяўнымі праз прылады самаабслугоўвання. Банк увёў ліміт па такіх паслугах — да 50 базавых велічыняў за адну аперацыю (1850 рублёў).

Якія яшчэ новаўвядзенні

«Прыёрбанк» раней паведамляў, што з 1 ліпеня ўвядзе абмежаванне ў 50 базавых велічыняў (1850 рублёў) за адну аперацыю па аплаце паслуг наяўнымі ў прыладах самаабслугоўвання праз АРІП. Такі ліміт з’явіцца таксама на аперацыі па папаўненні рахунку наяўнымі. «Без абмежаванняў працягваць аплачваць паслугі праз АРІП і папаўняць рахунак вы можаце любым спосабам з дапамогай картак „Прыёрбанка“», — удакладнілі ў банку.

«Белгазпрамбанк» з 18 ліпеня ўвядзе змены па афармленні банкаўскіх плацежных картак «Профі» для самазанятасці. Гэты «пластык» будзе даступны не толькі ў беларускіх рублях, але і ў далярах і еўра. З 12 ліпеня гэты банк таксама ўнясе змены ва ўмовы аказання брокерскіх паслуг на рынку каштоўных папер фізічных асобаў.

Кліенты расійскага «Райфайзен Банка» з 3 ліпеня не змогуць адпраўляць пераводы ў еўра ў Беларусь, а таксама некаторыя іншыя краіны. Відаць, гэта адгалоскі рашэння Raiffeisenbank International скараціць карэспандэнцкія адносіны з банкамі краін СНД. Раней прагназавалася, што праз гэта кліенты некаторых беларускіх банкаў могуць сутыкнуцца з новымі цяжкасцямі ў пераводах у далярах і еўра за мяжу. Для кліентаў некаторых нашых банкаў такая рызыка па-ранейшаму ёсць.

«Цэптэр Банк» з 1 ліпеня знізіў стаўкі па крэдытах для фізічных і юрыдычных асобаў.

Тым часам «Сбер Банк (Беларусь)» з 1 ліпеня ўвёў штомесячную плату за абслугоўванне карткі «КартаFUN» у памеры 3 рублі.

Чытайце таксама