Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  2. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  3. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  4. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  5. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  6. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  7. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  8. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  9. Жителям Гомельщины, признанным «тунеядцами», стали рассылать «повестки» из милиции — «Флагшток»
  10. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
Читать по-русски


Міністр унутраных справаў Літвы Агне Білатайтэ распарадзілася ўзмацніць кантроль і праверкі асобаў, якія заязджаюць з Беларусі і Расіі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні МУС Літвы.

Фото: Reuters
Фота: Reuters

Памежнікі будуць больш пільна правяраць дакументы і візы таксама ў асобаў, якія едуць праз тэрыторыю Літвы транзітам.

«У выпадку змены ўзроўню пагрозаў у рэгіёне дзяржаўная мяжа таксама гатовая да закрыцця», — гаворыцца ў паведамленні літоўскага ведамства.

У МУС Літвы таксама адзначылі, што з 1 студзеня 2023 года ў Літву не пусцілі 1200 грамадзян Беларусі і 1300 грамадзян Расіі.

Як паведамляе BNS са спасылкай на прадстаўніка МУС Літвы Дайву Ульбінайтэ, узмацненне мераў звязанае з «агульнай сітуацыяй з бяспекай у рэгіёне». Асцярогі што да сітуацыі з бяспекай у рэгіёне ўзмацніліся пасля таго, як з’явілася інфармацыя пра размяшчэнне ў Беларусі падраздзяленняў ПВК Вагнера.