Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  2. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  3. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  4. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  5. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  6. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  7. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  8. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
Читать по-русски


Міністэрства юстыцыі прапанавала Беларускай партыі «Зялёныя» запусціць працэс самаліквідацыі і прадставіць доказы. Пра гэта «Народнай волі» расказаў яе старшыня, бізнесовец Дзмітрый Кучук, і пералічыў дзіўныя абставіны, якімі суправаджалася патрабаванне ведамства.

Дмитрий Кучук: Фото из соцсетей, "Народная воля"
Дзмітрый Кучук. Фота з сацсетак, «Народная Воля»

Мінюст даслаў партыі «Зялёныя» афіцыйны ліст з прапановай яе прадстаўнікам правесці з’езд і прыняць рашэнне пра самаліквідацыю. Там таксама гаворыцца, што неабходна праінфармаваць ведамства пра дзеянні што да вырашэння гэтага пытання да 14 чэрвеня.

— Мы на гэта можам адказаць завочна Мінюсту, што з’езд у нас запланаваны на студзень 2024 года і мы, вядома, занясём у парадак дня пытанне пра самаліквідацыю, — паабяцаў Кучук.

Фото: "Народная воля"
Фота: «Народная Воля»
Фото: "Народная воля"
Фота: «Народная Воля»

Паводле яго словаў, яны таксама атрымалі тлумачэнне ад Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных звестак наконт апрацоўкі персанальных звестак чальцоў партыі.

— Высветлілася, што Мінюст падчас запытвання ў палітычнай партыі інфармацыі, якая змяшчае спецыяльныя персанальныя звесткі, мусіў быў даслаць нам спасылку «на спецыяльны заканадаўчы акт, які прадугледжвае права дзяржаўнага органа на атрыманне такой інфармацыі». Я разумею так: раз нам такой спасылкі ніхто не дасылаў, значыць, Мінюст не мае права патрабаваць у нас персанальныя звесткі заснавальнікаў нашай партыі, — заявіў Дзмітрый Кучук.

Старшыня партыі расказаў і пра праведзеную нядаўна размову з прадстаўніком Міністэрства, «з якой нечакана высветлілася, што кудысьці зніклі нашыя партыйныя дакументы, якія мы высылалі ў Мінюст — статут, пасведчанне аб рэгістрацыі, пратакол».

— Паводле чыноўніка, гэтых дакументаў у іх няма. Мабыць, трэба будзе разбірацца, як такое магло здарыцца. Спадзяюся, разбяромся з гэтай незразумелай сітуацыяй… — дадаў Кучук.

Беларуская партыя «Зялёныя», як сказана ў статуце, «з'яўляецца грамадскім палітычным аб’яднаннем грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія прытрымліваюцца агульных палітычных, сацыяльных і экалагічных поглядаў, словам і справай спрыяюць будаўніцтву Беларусі як дзяржавы свабодных людзей, якая зможа забяспечыць сваім грамадзянам права на здароўе, даўгалецце і паўнавартаснае жыццё ў сацыяльна і экалагічна здаровым асяроддзі».

Сярод напрамкаў яе дзейнасці — удзел у экалагічных экспертызах і супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі, у тым ліку ў галіне аздараўлення пацярпелых ад Чарнобыльскай катастрофы дзяцей.

Партыя была зарэгістраваная ў 1994 годзе і, як вынікае з ліста Мінюста, не прайшла перарэгістрацыю ў належны тэрмін.

Што адбываецца з палітычнымі партыямі ў Беларусі

Нагадаем, 14 лютага Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон пра палітычныя партыі. Беларускія партыі пасля ўступлення закона ў сілу мусяць цягам трох месяцаў падаць у Мінюст дакументы на перарэгістрацыю па новых правілах, і Мінюст мусіць цягам паўгода перарэгістраваць іх альбо прыняць рашэнне пра іх ліквідацыю. Грамадскім аб’яднанням трэба будзе прывесці свае ўстаноўчыя дакументы ў адпаведнасць з новымі патрабаваннямі цягам года.

У снежні мінулага года падчас абмеркавання гэтага законапраекта Лукашэнка заявіў, што «на палітычным полі краіны павінныя працаваць толькі тыя партыі, дзейнасць якіх адпавядае асноўным прынцыпам унутранай і знешняй палітыкі».

А міністр юстыцыі Сяргей Хаменка спрагназаваў, што з 15 зарэгістраваных у Беларусі партый застануцца тры-чатыры — прычым усе яны «павінныя падтрымліваць канстытуцыйны лад, не павінныя прапагандаваць тэрарызм, экстрэмізм, не павінныя працаваць на падрыў таго грамадства, якое ёсць у Рэспубліцы Беларусь».

2 траўня Мінюст зарэгістраваў праўладную партыю «Белая Русь», якая «вырасла» з аднайменнага грамадскага аб’яднання. Яе старшынёй абралі сенатара Алега Раманава, а ў найвышэйшы палітычны савет структуры ўключылі прапагандыста Рыгора Азаронка.

Структура ўжо паспела засвяціцца ў абмеркаванні вывазу ў Беларусь дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны.