Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  2. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  3. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  4. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  5. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  6. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  7. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  8. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  9. Жителям Гомельщины, признанным «тунеядцами», стали рассылать «повестки» из милиции — «Флагшток»
  10. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
Читать по-русски


Санаторый «Беларусь» у Друскінінкаі, які яшчэ ў 2020 годзе трапіў пад санкцыі ЕС і доўга не працаваў, зноў прымае адпачывальнікаў «з усяго свету». Тут чакаюць людзей у тым ліку з Беларусі. Аднак ёсць нюансы: адкрыццё шэнген-візы — праблема кліентаў, а па прыездзе трэба мець наяўныя, бо разлічыцца за паслугі банкаўскай карткай у санаторыі немагчыма.

Фото: druskininkai.lt
Санаторый «Беларусь». Фота: druskininkai.lt

«У нас цяпер ужо на Новы год месцы заказваюць»

— Мы былі ў Друскінінкаі ў выходныя, дык вось санаторый «Беларусь» жыве і квітнее. Нумары заселеныя, ручнікі на балконах сохнуць, — паведаміла нашая чытачка.

Карэспандэнтка «Люстэрка» як фізасоба патэлефанавала ў службу даведкі санаторыя і ад супрацоўніцы даведаўся, што здраўніца сапраўды працуе, нумары не пустуюць. Аднак калі ёсць жаданне там адпачыць, то адкрыццё шэнген-візы — праблема турыста, падтрымкі «Беларусь» не аказвае.

— Двухмесны нумар каштуе 182 еўра (593 рублі паводле курсу Нацбанка Беларусі на 20 чэрвеня. — Заўв. рэд.), гэта з працэдурамі і трохразовым харчаваннем. За 71 еўра (231 рубель) можна аплаціць толькі гатэльныя паслугі, у кошт уваходзіць сняданак і наведванне басейна, — праінфармавала аператарка.

Тут жа прадстаўніца санаторыя паведаміла, што месцаў практычна не засталося. Мы пацікавіліся, ці можна забраніраваць нумары на канец жніўня, на што нам адказалі, што «трэба пашукаць», магчыма, варыянты знойдуцца, але падарожнікам «лепш паспяшацца і зрабіць бронь».

— У нас цяпер ужо на Новы год месцы заказваюць, а на лета браніравалі яшчэ ў мінулым годзе. Да нас прыязджаюць людзі з усяго свету, лечацца, — заявілі ў санаторыі.

Фото: holiday.by
Басейн у санаторыі «Беларусь». Фота: holiday.by

Дарэчы, калі ехаць у «Беларусь», то трэба ўлічыць важны нюанс: банкаўскімі карткамі любых краін аплачваць паслугі ў санаторыі нельга, усе разлікі — толькі наяўнымі грашыма або банкаўскім пераводам. Абнаявіць грошы (нават з беларускай карткі) праз банкамат можна, але з вялікай камісіяй. Калі ехаць з наяўнымі, то захоўваць грошы можна ў сейфе санаторыя.

Журналістка ўдакладніла, ці няма рызыкі, што да беларусаў у Еўропе «можа быць кепскае стаўленне», а праз еўрапейскія санкцыі адпачынак можа сарвацца і чалавека, які аплаціў пуцёўку, выселяць з санаторыя.

— Наконт палітыкі нічога вам не магу сказаць. Санаторый працуе нармальна, у гэты момант у нас адпачываюць мамы з дзецьмі з Беларусі. А тое, што ў вас нейкія страхі, — вашая справа. Калі баіцеся і ёсць такія забабоны, вам лепш не ехаць. Еўропа да ўсіх ставіцца добра, і вы да Еўропы так стаўцеся [добра]. Для нас усе госці аднолькава жаданыя і любімыя, — сказала супрацоўніца санаторыя. — Вы менш слухайце і чытайце газеты.

Што адбывалася з санаторыем «Беларусь»

Нагадаем, у снежні 2020 года ў санаторыя «Беларусь» у Друскінінкаі, які тады належаў Кіраўніцтву справамі прэзідэнта Беларусі, пачаліся праблемы: яго рахункі арыштавалі праз санкцыі, уведзеныя ЕС у дачыненні да нашай краіны. Іх змаглі размарозіць пасля таго, як пасаду пакінуў кіраўнік справамі прэзідэнта Віктар Шэйман, што знаходзіцца пад санкцыямі ЕС.

Аднак праз санкцыі і блакаванне рахункаў страты санаторыя ішлі на мільёны еўра, былі праблемы з выплатай грошай работнікам. Санаторый падаваў пазовы ў Вільнюскі акруговы суд супраць Swedbank, падатковай інспекцыі Літвы, службы занятасці і Міністэрства сацыяльнай абароны з нагоды неправамерных дзеянняў у дачыненні да санаторыя «Беларусь».

Санаторый прастойваў каля паўгода, а летам 2021-га яго рахункі разблакавалі, туды зноў пачалі прыязджаць адпачывальнікі. Праз пару дзён заснавальнік «Беларусі» змяніўся, ім стаў Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.

Улетку 2022 года заснавальнік паведаміў, што «Беларусь» працуе стабільна. Аднак папраўляць там здароўе маглі толькі грамадзяне ЕС, беларусы прыехаць туды не маглі — Літва не выдавала ім візаў. Выключэнне зрабілі толькі для беларускіх дзяцей-інвалідаў з візамі і бацькоў, што іх суправаджалі. Тады дырэктар санаторыя Ілля Епіфанаў расказваў, што здраўніца нясе вялікія страты праз тое, што больш не можа прымаць на лячэнне беларускіх дзяцей, і не ў стане плаціць заробкі шматлікім спецыялістам, якія былі задзейнічаныя ў гэтай працы. Прыкладна ў той жа час з санаторыя планавалі звольніць 51 работніка — шостую частку штата.

У адказ на прэтэнзіі па візах МУС Літвы прапанавала ўзгадняць спісы адпачывальнікаў у санаторыі з Офісам лідаркі беларускай апазіцыі Святланы Ціханоўскай у Вільнюсе. Там адказалі, што гатовыя камунікаваць з кіраўніцтвам санаторыя наўпрост. Ён мог бы прымаць на рэабілітацыю «дзяцей і сваякоў рэпрэсаваных, пацярпелых ад злачынных дзеянняў рэжыму».

Апошнія навіны, звязаныя з санаторыем, прыйшлі ў снежні мінулага года. Паведамлялася, што былога галоўнага ўрача «Беларусі» Андрэя Кобеля затрымалі за шпіянаж на карысць Літвы.

Чытайце таксама