Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Жителям Гомельщины, признанным «тунеядцами», стали рассылать «повестки» из милиции — «Флагшток»
  2. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  3. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  4. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  5. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  6. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  7. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  8. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  9. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  10. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
Читать по-русски


Цяпер Польшча не закрывае мяжу з Беларуссю цалкам, аднак гатовая гэта зрабіць у любы момант, калі гэтага будзе патрабаваць нацыянальная бяспека. Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных справаў Польшчы Павел Яблонскі ў эфіры «Польскага радыё» раніцай 21 лютага.

Замглавы МИД Польши Павел Яблонский в эфире "Польского радио" 21 февраля 2023 года. Скриншот видео
Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Павел Яблонскі ў эфіры «Польскага радыё» 21 лютага 2023 года. Скрыншот відэа

— Калі будзе такая неабходнасць, у першую чаргу з меркаванняў бяспекі, то мы цалкам дакладна будзем гатовыя гэта зрабіць, — сказаў Павел Яблонскі ў адказ на пытанне, ці закрые Польшча мяжу з Беларуссю цалкам.

Пакуль што ўлады краіны збіраюцца назіраць за сітуацыяй і аналізаваць яе па меры развіцця.

— Мы ж не прымаем гэтыя рашэнні толькі на падставе палітычных фактараў. Мы разумеем, што ёсць перавозчыкі, якія возяць праз мяжу тавары, што не падпадаюць пад эмбарга, і зарабляюць на гэтым. Тым не менш калі наш аналіз пакажа, што пагроза для бяспекі нарастае, такія рашэнні, як закрыццё мяжы, могуць быць прынятыя, — растлумачыў прадстаўнік МЗС.

Мяркуючы з яго словаў, нармалізацыі сітуацыі польскія ўлады не чакаюць.

— Таму мы ў першую чаргу раім усім, хто не можа абысціся без кантактаў з Беларуссю, напрыклад у пытаннях бізнесу, гандлю… На жаль, мы вымушаныя чакаць найгоршага падыходу [ад Беларусі], вымушаныя чакаць хутчэй нейкіх кепскіх крокаў з таго боку. І рызыка гэтага цяпер вышэйшая, чым была раней, — канстатаваў Павел Яблонскі.

Ён таксама пракаментаваў пастаянныя прапагандысцкія нападкі на Польшчу ў Беларусі і чарговыя нядаўнія заявы Лукашэнкі пра тое, што Польшча хоча атакаваць Беларусь.

— Гэта поўная лухта, відавочна, што гэтыя заявы накіраваныя на ўнутраную кансалідацыю лукашэнкаўскіх уладаў, — адзначыў прадстаўнік польскага МЗС.

Нагадаем, Польшча з 10 лютага прыпыніла працу пункта пропуску «Баброўнікі» на мяжы з Беларуссю ў адказ на вынясенне суровага палітычнага прысуду журналісту, прадстаўніку польскай меншасці ў Беларусі Андрэю Пачобуту (у дадатак мытнікі з пункта «Баброўнікі» былі затрыманыя па абвінавачанні ў садзейнічанні кантрабандзе).

Пасля гэтага ў МЗС Польшчы паведамлялі, што разглядаюць і поўнае закрыццё мяжы, у той жа час іншыя польскія ведамствы абяцалі перавозчыкам, што грузавы пункт «Кукурыкі — Казловічы» спыняць працу не будзе.

16 лютага Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з журналістамі назваў закрыццё пунктаў пропуску «эканамічнай правакацыяй» і прыгразіў мерамі ў адказ. 17 лютага МЗС заявіла пра высылку часткі польскіх дыпламатаў (у Польшчы пазней пацвердзілі, што Беларусь пакінуць тры дыпламатычныя супрацоўнікіа). У той жа дзень урад Беларусі ўвёў абмежаванні на ўезд грузавікоў польскіх перавозчыкаў: ім цяпер можна заязджаць на тэрыторыю нашай краіны толькі праз беларуска-польскі ўчастак мяжы. Пасля гэтага ў Польшчы прыгразілі прыняць аналагічныя меры што да беларускіх перавозчыкаў.

20 лютага Польшча ўвяла абмежаванне на апошнім грузавым аўтадарожным пункце пропуску «Кукурыкі — Казловічы»: спыніла пропуск і афармленне грузавікоў, зарэгістраваных у Беларусі (і іншых краінах, акрамя дзяржаваў Еўропы). Абмежаванне будзе дзейнічаць, пакуль Беларусь не здыме свае новыя абмежаванні для польскіх перавозчыкаў.