Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Жителям Гомельщины, признанным «тунеядцами», стали рассылать «повестки» из милиции — «Флагшток»
  2. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  3. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  4. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  5. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  6. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  7. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  8. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  9. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  10. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
Читать по-русски


Польшча з 21 лютага абмяжоўвае рух беларускіх грузавікоў на апошнім дзейным пункце пропуску з Беларуссю «Кукурыкі — Казловічы», паведамляе МУС краіны.

Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Такая мера прынятая ў адказ на забарону польскім перавозчыкам заязджаць на тэрыторыю Беларусі праз межы з Літвой і Латвіяй.

Рашэнне распаўсюджваецца на рух фураў з беларускімі нумарамі, яно набудзе моц з 19.00 21 лютага і спыніць дзеянне толькі тады, калі беларускі бок здыме абмежаванні для польскіх перавозчыкаў.

Пры гэтым абмежаванне не распаўсюджваецца на пасажырскія перавозкі на памежным пераходзе ў Тэрэспалі. Беларускія перавозчыкі могуць заязджаць у Беларусь праз Літву і Латвію.

Польская памежная служба ўдакладняе, што абмежаванні не будуць распаўсюджвацца на транспарт, зарэгістраваны ў Польшчы, дзяржавах ЕС, Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю (ЕАСГ) і ў Швейцарыі. Грузавікі з іншых краін і рэгіёнаў афармляць на памежным пераходзе ў «Кукурыках» не будуць. Паведамляецца, што рашэнне прынятае «ў мэтах забяспечання грамадскай бяспекі».

Нагадаем, Польшча з 10 лютага прыпыніла працу пункта пропуску «Баброўнікі» на мяжы з Беларуссю ў адказ на вынясенне суровага палітычнага прысуду журналісту, прадстаўніку польскай меншасці ў Беларусі Андрэю Пачобуту (у дадатак мытнікі з пункта «Баброўнікі» былі затрыманыя па абвінавачванні ў садзейнічанні кантрабандзе).

Пасля гэтага ў МЗС Польшчы паведамлялі, што разглядаюць і поўнае закрыццё мяжы, у той жа час іншыя польскія ведамствы абяцалі перавозчыкам, што грузавы пункт «Кукурыкі — Казловічы» спыняць працу не будзе.

16 лютага Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з журналістамі назваў закрыццё пунктаў пропуску «эканамічнай правакацыяй» і прыгразіў мерамі ў адказ. На наступны дзень МЗС заявіў пра высылку польскіх дыпламатаў, а ўрад Беларусі ўвёў абмежаванні на ўезд грузавікоў польскіх перавозчыкаў: ім цяпер можна заязджаць на тэрыторыю нашай краіны толькі праз беларуска-польскі ўчастак мяжы. Пасля гэтага ў Польшчы прыгразілі прыняць аналагічныя меры ў дачыненні да беларускіх перавозчыкаў.