Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  2. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  3. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  4. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  5. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  6. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  7. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  8. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
Читать по-русски


Магчымае рашэнне пра закрыццё дарожнага і чыгуначнага памежнана перахода «Брэст — Тэрэспаль» знаходзіцца «на стале», аднак канчаткова не прынятае. Пра гэта паведаміў у каментары «Еўрарадыё» прэс-сакратар МЗС Польшчы Лукаш Ясіна.

Памежны пераход «Тэрэспаль — Брэст». 10 лютага 2023 года. Фота: «Люстэрка»

— Перш за ўсё такія абмежаванні датычаць таварнага руху. Польшча заўсёды можа адкрыць гуманітарны калідор для палітычных уцекачоў з Беларусі. Такія пытанні разглядаюцца намі асобна, — сказаў Ясіна.

Ён дадаў, што «ў пытаннях мяжы Польшча заўсёды знаходзіцца ў кантакце з літоўскімі і латышскімі саюзнікамі».

У польскім МЗС не змаглі адназначна адказаць на пытанне, ці разглядаецца закрыццё пункта пропуску для звычайных пасажыраў.

— Разглядаецца кожная версія, — паведамілі ў ведамстве.

Раней прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі таксама не выключыў закрыцця іншых пераходаў на мяжы з Беларуссю.

Нагадаем, па рашэнні польскага боку з 10 лютага з 12.00 (14.00 паводле мінскага часу) польскі пункт пропуску «Баброўнікі» афіцыйна прыпыніў афармленне транспартных сродкаў і асоб, якія ідуць праз мяжу, на няпэўны час «у інтарэсах дзяржаўнай бяспекі».

Раней, у 2021 годзе, польскі бок з прычыны міграцыйнага крызісу закрыў пункт пропуску на беларуска-польскай мяжы «Брузгі — Кузніца Беластоцкая». Яшчэ раней, у 2020 годзе, з ініцыятывы польскага боку праз COVID-19 былі закрытыя пункты пропуску «Славатычэ — Дамачава» і «Полаўцы — Пясчатка».

Такім чынам, на беларуска-польскай мяжы застаецца толькі два дзейныя пункты пропуску — для грузавога транспарту ў Польшчу застаецца адзіны пункт пропуску «Кукурыкі» (з беларускага боку — «Казловічы»), а для легкавога — пункт пропуску «Тэрэспаль» (з беларускага боку — «Брэст»).

16 лютага стала вядома, што Літва спыняе ўзаемадзеянне з Беларуссю па забяспечанні бесперабойнага патоку транспарту праз мяжу.