Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  2. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  3. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  4. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  5. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  6. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  7. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  8. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
Читать по-русски


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава 27 снежня чарговы раз наведала ТАА «МотаВелаЗавод» і правяла там нараду, паведамляе прэс-служба верхняй палаты парламента.

Фото: t.me/sovrep
Фота: t.me/sovrep

Яшчэ летам Лукашэнка запатрабаваў ад прадпрыемства лакалізаваць вытворчасць камплектавальнікаў для ровараў і матацыклаў. У лістападзе Качанава, якая кантралюе працэс, прыязджала на «Мотавела» і засталася вельмі незадаволеная тэмпамі работ.

Цяперашняя нарада на прадпрыемстве таксама была прысвечаная лакалізацыі вытворчасці. У ёй удзельнічалі і кіраўнікі іншых прадпрыемстваў, кіраўніцтва Мінска, чальцы ўрада.

«Разгледжаныя розныя варыянты лакалізацыі вытворчасці камплектавальнікаў у Беларусі на прыкладзе мадэляў матацыкла і ровара», — піша прэс-служба Савета Рэспублікі.

Аднак пра тое, ці ўдалося «Мотавела» выканаць даручэнне і давесці да канца года лакалізацыю да патрэбнага ўзроўню, у паведамленні не гаворыцца нічога. Паводле самой Качанавай, лакалізацыя беларускім прадпрыемствам пад сілу, але ім у гэтым «трэба дапамагчы».

— Беларусь захавала свой прамысловы патэнцыял. І сёння ў нас дастаткова шмат прадпрыемстваў дзяржаўнай і прыватнай формы ўласнасці, якія здольныя вырабляць нават самыя ўнікальныя дэталі і камплектавальнікі. Проста трэба паставіць перад імі задачу, дапамагчы дзесьці фінансава, у тым ліку за кошт сродкаў інавацыйных фондаў, — сказала чыноўніца.

Яна заявіла, што галіновыя міністэрствы і мясцовыя ўлады павінныя працаваць над развіццём кааперацыйных ланцужкоў паміж прадпрыемствамі. А падчас складання праграм па імпартазамяшчэнні трэба ўлічваць, што «нашых традыцыйных пастаўшчыкоў заўтра можа і не быць».

Як на «Мотавела» спрабуюць за кароткі час выпусціць беларускі матацыкл і ровар

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка падчас візіту 15 жніўня на «Мотавела» раскрытыкаваў праваленыя даручэнні па лакалізацыі вытворчасці. Акрамя таго, яму паказалі байк «беларускай вытворчасці», у якім, імаверна, не толькі ўсе дэталі аказаліся завезенымі, але нават дызайн не прайшоў праверку на імпартазамяшчэнне. У выніку сваю пасаду страціў дырэктар «Мотавела» Мікалай Ладуцька.

Пазней сталічныя чыноўнікі прызналі: прадукцыю «Мотавела» нельга назваць беларускай.

31 жніўня Наталля Качанава правяла нараду на тэму «Мотавела». Яна заявіла, што прадпрыемства да 1 студзеня 2023 года мусіць паказаць, якая прадукцыя будзе выпускацца і якім будзе ўзровень лакалізацыі. З нарады апублікавалі некалькі здымкаў, у тым ліку з меркаванай схемай ровара беларускай вытворчасці.

Фото: пресс-служба Совета Республики Беларуси
Фота: прэс-служба Савета Рэспублікі Беларусі

Праз тыдзень Качанава далажыла Лукашэнку, што ўзровень лакалізацыі вытворчасці на «Мотавела» неўзабаве можа дасягнуць 80−90 працэнтаў. Паводле яе словаў, «калі ўсё складзецца паспяхова», то 18 прадпрыемстваў будуць выпускаць камплектавальнікі для зборкі матацыклаў, 12 прадпрыемстваў — для ровараў.