Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  2. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  3. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  4. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  5. Жителям Гомельщины, признанным «тунеядцами», стали рассылать «повестки» из милиции — «Флагшток»
  6. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  7. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  8. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  9. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  10. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  11. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  12. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
Читать по-русски


Звужэнне асартыменту тавараў у крамах Беларусі перад навагоднімі святамі недапушчальнае. Пра гэта заявіў кіраўнік Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Беларусі Аляксей Багданаў, паведамляе прэс-служба ведамства.

Алексей Богданов. Фото: пресс-служба МАРТ
Аляксей Багданаў. Фота: прэс-служба МАРГ

«Беларускія вытворцы, пастаўшчыкі, а таксама імпарцёры абавязаныя забяспечыць рытмічную пастаўку шырокага асартыменту тавараў на паліцы нашых крамаў. Звужэнне асартыменту недапушчальнае!» — заявіў Багданаў на нарадзе з вытворцамі, імпарцёрамі, гандлёвымі арганізацыямі па пытаннях забяспечання спажывецкага рынку айчыннай прадукцыяй у перадсвяточныя і святочныя дні Раства і Новага года.

Паводле яго словаў, дзяржава ўклала вялікія сродкі ў вытворчасць імпартазамяшчальнай прадукцыі, па большасці таварных групаў гэта ўдалося, і беларускую прадукцыю чакаюць ва ўсім свеце. Аднак, нагадаў ён, Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу нумар адзін — насычэнне ўнутранага рынку.

«Гэта непарушнае правіла для ўсіх удзельнікаў рынку», — дадаў кіраўнік МАРГ.

Нагадаем, пасля ўвядзення жорсткага рэгулявання цэн у Беларусі нашыя чытачы неаднаразова паведамлялі пра скарачэнне асартыменту ў некаторых крамах і недахоп асобных тавараў. Гэта датычыць як прадуктаў, так і бытавой хіміі і касметыкі ці кармоў для жывёл. Пры гэтым чыноўнікі наперабой заяўляюць, што дэфіцыту тавараў няма. Аднак Камітэт дзяржкантролю паабяцаў прымаць самыя жорсткія меры за высокія цэны і «дрэнны асартымент».

Тым не менш недахоп некаторых тавараў адзначылі нават афіцыйныя прафсаюзы — напрыклад, гаворка ідзе пра збяднелы асартымент касметыкі, сродкаў асабістай гігіены і бытавой хіміі, прычым цэны на іх выраслі ў разы. Гэта звязваюць з тым, што шэраг буйных міжнародных карпарацый сышоў з расійскага і беларускага рынкаў, хоць і не ў поўным аб’ёме, але скараціліся пастаўкі, засталіся толькі прадметы першай неабходнасці.