Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  2. Жителям Гомельщины, признанным «тунеядцами», стали рассылать «повестки» из милиции — «Флагшток»
  3. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  4. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  5. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  6. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  7. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  8. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  9. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  10. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
Читать по-русски


Центр новых идей

Беларусь доўгі час мела вобраз краіны на скрыжаванні, якая можа пайсці ў той ці іншы бок або нават выгадна для сябе выкарыстаць абодва напрамкі. Гэта і раней далёка не заўсёды адпавядала рэаліям, а цяпер слова «скрыжаванне» ў дачыненні да нашай краіны відавочна састарэла: пасля 24 лютага 2022 года афіцыйны Мінск у тупіку. Каб вывесці яго адтуль, трэба будзе стварыць вобраз зусім іншай — адкрытай — Беларусі. Гэты матэрыял пачынае цыкл «Чарнавік беларускіх рэформаў» — у рамках праекта эксперты і практыкі Цэнтра новых ідэй каротка расказваюць, як маглі б выглядаць ключавыя рэформы ў нашай краіне — калі для гэтага адкрыецца акно магчымасцяў.

  • Павел Мацукевіч Старшы даследчык Цэнтра новых ідэй і экс-дыпламат, часовы павераны ў справах Беларусі ў Швейцарыі (2016−2020). Аўтар тэлеграм-канала «Пульс Ленина-19».
     
  • Рыгор Астапеня Дырэктар па даследаваннях Цэнтра новых ідэй і дырэктар «Беларускай ініцыятывы» Chatham House. Аўтар тэлеграм-канала «astapenia».
     
     

Саўдзел Беларусі ў расійскай агрэсіі і масавыя парушэнні правоў чалавека ўнутры краіны прывялі да разбурэння асноваў беларускай знешняй палітыкі. Калі раней рэжым Лукашэнкі дзеля свайго выжывання мяняў надвор’е ў міжнародным курсе Беларусі, то за 2020−2022 гг. ён змяніў клімат.

Насуперак геаграфічнаму становішчу нашая краіна перастае быць транзітнай дзяржавай, а яе лагістычная інфраструктура становіцца менш запатрабаванай. Еўрапейскі саюз прыняў рашэнне не фінансаваць інфраструктуру транспартных шляхоў, якія злучаюць ЕС з Беларуссю (і Расіяй).

Кітай адкрывае альтэрнатыўныя беларускаму маршруты дастаўкі сваіх грузаў у Еўропу. Транзіт кітайскіх тавараў у ЕС па чыгунцы праз нашую краіну скараціўся ў першым паўгоддзі 2022 года на 25,7%. У адваротным напрамку (з Еўропы) — на 35%.

Важным фактарам, які пагаршае беларускія эканамічныя магчымасці, стала страта доступу да транзіту праз краіны Балтыі і Украіну. Цяпер нашыя прадпрыемствы могуць разлічваць толькі на расійскія парты і чыгунку, што абмяжоўвае поле для манеўру ў адносінах з Расіяй і значна павялічвае выдаткі на транспартаванне.

Праз такую страту геаграфічных пераваг усё яшчэ дэклараваную ўладамі палітыку шматвектарнасці проста немагчыма рэалізаваць, бо Беларусь знаходзіцца ледзь не ў варожых адносінах з чатырма з пяці суседзяў. «Донар рэгіянальнай бяспекі» цяпер успрымаецца як пагроза.

Эканамічная мадэль, заснаваная на адначасовым выкарыстанні рэсурсаў Расіі і Захаду, знішчаецца. Замест і без таго нешматлікіх заходніх тэхналогій, крэдытаў і інвестыцый нашая краіна атрымала санкцыі, праз якія абмяжоўваецца беларускі экспартны патэнцыял на рынках трэціх краін.

Прадстаўнікі найбольш эканамічна актыўных слаёў беларускага грамадства вымушаныя з’язджаць з краіны, бо вядзенне бізнесу дома становіцца праблематычным. Чым даўжэй Беларусь будзе заставацца ў сённяшнім стане, тым вышэйшыя шанцы, што тыя, хто выехаў ў 2020−2022 гадах, не вернуцца. На практыцы гэта азначае страту да некалькіх сотняў тысяч чалавек, часта кваліфікаваных і ўключаных у міжнародны рынак, зацікаўленых у адкрытай свету Беларусі.

Стан знешняй канфрантацыі, у якім знаходзіцца нашая краіна, уваходзіць у супярэчнасць з грамадскім запытам: якая б прычына за гэтым ні стаяла — прагматычнасць, наіўнасць, прыязнасць, абыякавасць ці нешта іншае, — застаецца фактам, што беларусы ў большасці не бачаць сябе ваяўнічым народам, які ненавідзіць каго-кольвек. Ды і дамінавання нейкага аднаго геапалітычнага выбару ў беларускім грамадстве не існуе.

Слайд из исследования Chatham House за ноябрь 2022 года. Полная версия будет опубликована 20 декабря
Слайд з даследавання Chatham House за лістапад 2022 года. Поўная версія будзе апублікаваная 20 снежня

Як можа выглядаць знешняя палітыка «адкрытай Беларусі»

Не вядома, як скончыцца вайна, якой з яе выйдзе Беларусь і ў якім стане будзе рэжым. Аднак за гарызонтам хутчэй за ўсё будуць развілкі, якія вызначаць далейшы ход беларускай гісторыі.

Выхад нашай краіны са статусу ізгоя і пабудова эфектыўнай знешняй палітыкі наўрад ці магчымыя без сыходу Аляксандра Лукашэнкі і пазбаўлення ад яго рэпрэсіўнага і суагрэсарскага багажу. Але нават транзіт улады ад Лукашэнкі, калі ён на яго наважыцца, свайму пераемніку ўжо будзе выглядаць прагрэсам, які можа адкрыць новыя магчымасці.

Многія дзяржавы лічаць калі не эканамічна, то прынамсі палітычна рацыянальным абмяжоўваць сувязі з Беларуссю. Нават пасля дэмакратызацыі такі падыход можа захавацца, калі Захад не ўбачыць доўгатэрміновасці пераменаў. Каб пераламаць такое стаўленне, пераемнікам Лукашэнкі неабходна будзе супрацьпастаўляць імідж Беларусі за Лукашэнкам нейкаму новаму вобразу. У выпадку прыходу да ўлады дэмакратычных сіл увасобіць новы імідж, які мы называем вобразам «адкрытай Беларусі», будзе лягчэй (дарэчы, над гэтым вобразам можна пачынаць працаваць ужо цяпер).

Вобраз «адкрытай Беларусі» мусіць падмацоўвацца дзеяннямі ў эканамічнай і ваенна-палітычнай сферах, якія будуць перавешваць інерцыйную ўстаноўку «не мець нічога агульнага з Мінскам».

Таму трэба будзе пайсці на радыкальнае спрашчэнне эканамічнага супрацоўніцтва і актывізаваць намаганні ў сферы бяспекі. Першае ўключае ў сябе прывабнасць вядзення бізнесу ў Беларусі, адкрытасць для замежнікаў, верхавенства права і палітычную стабільнасць, развітасць інфраструктуры і прыцягненне міжнародных фінансавых інстытутаў і донараў. У сферы ж бяспекі Беларусі давядзецца пераацаніць сваё жаданне быць у ваенным саюзе з Расіяй і імкнуцца да нейтральнага статусу, які да таго ж дапаможа ўсталяваць баланс у адносінах з краінамі Захаду і Усходу.

Ідэю балансу цяжка назваць новай для беларускай знешняй палітыкі. Выбар невялікі, калі ён наогул ёсць: у выпадку схілення ў расійскі бок Беларусь рана ці позна чакае паглынанне, а ў выпадку развароту на Захад — «спецаперацыя» Крамля па «дэнацыфікацыі». Нейтралітэт у гэтым сэнсе — прагматычны крок да бяспечнага выхаду з тупіковай сітуацыі.

Меркаванне аўтараў можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.