Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  2. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  3. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  4. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  5. Наталья Эйсмонт прокомментировала освобождение Юрия Зенковича — фигуранта дела «о попытке госпереворота»
  6. Тихановская и Лукашенко сделали заявления ко Дню труда. Они звучат словно из разных вселенных
  7. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  8. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  9. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  10. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  11. BYSOL: У силовиков новая тактика для людей с «протестным бэкграундом», которые возвращаются в Беларусь
  12. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  13. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  14. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  15. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  16. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
Читать по-русски


/

Амерыканскі актор Джэк Нікалсан нечакана прыцягнуў увагу карыстальнікаў сацсетак не толькі навагоднім віншаваннем, але і творам мастацтва ў сваім доме. На фота ў Instagram за яго спінай можна заўважыць карціну, падобную да «Евы» мастака Хаіма Суціна, якая была набытая «Белгазпрамбанкам» і стала адным з сімвалаў мірных пратэстаў 2020 года.

Джэк Нікалсан выклаў навагодняе фота са свайго дома, на якім абдымае дачку Ларэйн. У каментарах карыстальнікі звярнулі ўвагу на палатно, якое вісіць на сцяне, і дапусцілі, што гэта «Ева» — праца ўраджэнца Смілавічаў, мастака Хаіма Суціна.

Аднак насамрэч гэта іншая, хоць і падобная, карціна Суціна — «Жанчына са скрыжаванымі рукамі», напісаная каля 1929 года, праз год пасля стварэння «Евы». У выяўленай на ёй мадэлі святлейшыя валасы і іншы фасон адзення, а само палатно большае памерам. Паводле звестак сайта pubhist.com, менавіта гэтай працай беларускага мастака валодае Нікалсан.

«Еву» ж яшчэ ў 2013 годзе Белгазпрамбанк набыў за 1,8 млн даляраў. У 2020 годзе, пасля таго як карціну разам з яшчэ больш чым сотняй іншых работ карпаратыўнай калекцыі «Белгазпрамбанка» агульным коштам каля 20 млн даляраў далучылі да гучнай крымінальнай справы, па якой праходзіў Віктар Бабарыка, выява «Евы» стала адным з сімвалаў мірнага пратэсту.

Картина «Ева» Хаима Сутина из коллекции «Белгазпромбанка». Фото: «Зеркало»
Карціна «Ева» Хаіма Суціна з калекцыі «Белгазпрамбанка». Фота: «Люстэрка»

«Еву» пачалі размяшчаць на майках, торбах, на аватарках у сацсетках. Яе друкавалі на стыкерах і паштоўках. Мірную акцыю культурнага пратэсту ў сеціве назвалі «евалюцыяй».

«Вакол „Евы“ стварыўся рух, розныя мастакі ў розных сферах прапаноўвалі свой адказ на сітуацыю з „Евай“… Потым гэта выплюхнулася на вуліцы», — казала ў інтэрв'ю Deutsche Welle філосаф Вольга Шпарага.

Вярнулі калекцыю ў галерэю «Арт-Беларусь» толькі ў чэрвені 2021 года.