Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  2. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  3. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  4. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  5. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  6. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  7. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  8. Наталья Эйсмонт прокомментировала освобождение Юрия Зенковича — фигуранта дела «о попытке госпереворота»
  9. Тихановская и Лукашенко сделали заявления ко Дню труда. Они звучат словно из разных вселенных
  10. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  11. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  12. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  13. BYSOL: У силовиков новая тактика для людей с «протестным бэкграундом», которые возвращаются в Беларусь
  14. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  15. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  16. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
Читать по-русски


/

У Польшчы затрыманыя двое мужчын, якія здымалі на відэа беларускіх заўзятараў на матчы асноўнага этапу Лігі канферэнцый «Легія» — «Дынама», піша «Трыбуна» са спасылкай на Rp.pl.

Баннер на матче Лиги конференций между "Легией" и минским "Динамо", Варшава, Польша, 7 ноября 2024 года. Фото: ФК "Легия"
Банер на матчы Лігі канферэнцый паміж «Легіяй» і мінскім «Дынама», Варшава, Польшча, 7 лістапада 2024 года. Фота: ФК «Легія»

Адзначаецца, што матч праходзіў 7 лістапада, на стадыёне прысутнічала шмат беларускіх заўзятараў. Падчас паядынку двое мужчын з беларускага сектара пачалі здымаць на тэлефоны іншых фанатаў і фатаграфаваць іх. Калі гледачы папрасілі іх спыніць здымку і выдаліць фота і відэа, тыя адмовіліся. Тады абураныя беларусы выклікалі ахову, якая ў сваю чаргу выклікала паліцыю, бо парушальнікі адмовіліся выканаць патрабаванне пакінуць трыбуну. Мужчын вывелі са стадыёна і затрымалі. Вядома, што ім 34 і 38 гадоў.

Паводле звестак паліцыі, у аднаго з іх знайшлі мефедрон. Яму выставілі абвінавачанне па крымінальным артыкуле. Як адзначае польскае выданне, паводле неафіцыйных звестак, адзін з мужчын нядаўна падаў заяву на атрыманне статусу ўцекача ў Польшчы.

Паліцыя перадала два пратаколы ў суд Цэнтральнага раёна Варшавы. За ўчыненыя парушэнні мужчынам пагражала пакаранне ў выглядзе абмежавання волі ці штрафу ў суме не менш за 2000 злотых (400 еўра).

Як паведамілі ў судзе, у адным выпадку вырашылі завесці справу пра дробнае правапарушэнне ў звычайным парадку.

У другім выпадку вынесеная пастанова пра распачынанне паскоранай вытворчасці, праведзенае судовае паседжанне, і суд вынес рашэнне пра скасаванне пакарання, пры гэтым парушальніку забаранілі наведваць масавыя мерапрыемствы тэрмінам на два гады, таксама яго вызвалілі ад выплаты судовых выдаткаў.

Тым часам некаторыя прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Польшчы лічаць, што інцыдэнт, які адбыўся на стадыёне, нельга перамяншаць.

«Інцыдэнт, які адбыўся на стадыёне, нельга ігнараваць. Як прадстаўнікі беларускай апазіцыі мы таксама падвяргаемся разведцы з боку людзей, якія выдаюць сябе за апазіцыянераў. Ёсць таксама выпадкі, калі палітычнага зняволенага ў турме ламаюць, шантажуюць. Гэтая справа мусіць быць расследаваная адпаведнымі службамі», — сцвярджае Алесь Зарэмбюк, дырэктар Беларускага дома ў Варшаве.

Ён дадаў, што беларускія спецслужбы пастаянна збіраюць матэрыялы на беларусаў. Палітычныя рэпрэсіі закранулі 74 тысячы грамадзян Беларусі. Паводле ягоных звестак, у спецслужбаў ёсць «шырокі матэрыял для рэпрэсій супраць тысяч іншых людзей».