Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  2. Наталья Эйсмонт прокомментировала освобождение Юрия Зенковича — фигуранта дела «о попытке госпереворота»
  3. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  4. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  5. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  6. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  7. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  8. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  9. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  10. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  11. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  12. BYSOL: У силовиков новая тактика для людей с «протестным бэкграундом», которые возвращаются в Беларусь
  13. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  14. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  15. Тихановская и Лукашенко сделали заявления ко Дню труда. Они звучат словно из разных вселенных
Читать по-русски


Навукоўцы знайшлі ў печані і цягліцах вастраносых акул, злоўленых у прыбярэжных водах бразільскага Рыа-дэ-Жанейра, сляды какаіну, прычым канцэнтрацыя наркотыку занепакоіла іх. Вынік даследаванняў апублікаваны ў часопісе Science of the Total Environment.

Акула. Фото: pixabay.com
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: pixabay.com

Навукоўцы з Інстытута Освальда Круса ў Бразіліі даследавалі 13 бразільскіх вастраносых акул і высветлілі, што ўтрыманне какаіну ў арганізме гэтых рыб было ў 100 разоў вышэйшае, чым рэгістравалася раней у іншых марскіх жыхароў.

Гэтае адкрыццё сур’ёзна занепакоіла даследчыкаў, бо такі высокі ўзровень забруджання какаінам можа зрабіць таксічнае ўздзеянне на акул і нават негатыўна паўплываць на здароўе людзей, якія ядуць гэтых рыбін.

Эксперты мяркуюць, што какаін трапляе ў прыбярэжныя воды праз сцёкавыя воды з нелегальных лабараторый, непасрэдныя скіды ад наркаманаў і выкінутыя пакеты з наркотыкам ад наркагандляроў.

Вастраносыя акулы селяцца ў асноўным акурат у прыбярэжных водах, таму вымушаныя «спажываць» наркотык праз забруджаную ваду ці заражаную рыбу, магчыма, яны нават проста глытаюць пакеты з какаінам, што плаваюць у вадзе.

Даследчыкі дадалі, што адной з праблем усё большага какаінавага забруджання ёсць тое, што таксічныя рэчывы, трапляючы ў арганізм акул, могуць перашкаджаць выпрацоўцы вітэлагеніну, неабходнага для фармавання яйкаклетак.

Усе даследаваныя самкі былі цяжарныя, хоць навукоўцы пакуль не высветлілі магчымых наступстваў уздзеяння какаіну на плод. Таксама да гэтага часу не ясна, ці ўплывае прэпарат на паводзіны акул.