Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  2. BYSOL: У силовиков новая тактика для людей с «протестным бэкграундом», которые возвращаются в Беларусь
  3. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  4. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  5. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  6. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  7. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  8. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  9. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  10. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  11. Наталья Эйсмонт прокомментировала освобождение Юрия Зенковича — фигуранта дела «о попытке госпереворота»
  12. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  13. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  14. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  15. Тихановская и Лукашенко сделали заявления ко Дню труда. Они звучат словно из разных вселенных
  16. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
Читать по-русски


Беларускамоўныя інфармацыйныя таблічкі ў грамадскім транспарце ставяць пад пагрозу жыцці рускамоўных пасажыраў, якія праз кепскае валоданне беларускай мовай могуць не разабрацца, што рабіць у экстраннай сітуацыі. Такі зварот у Міністэрства надзвычайных сітуацый падрыхтавала прапагандыстка, студэнтка філалагічнага факультэта (спецыяльнасць — «беларуская мова і літаратура») БДПУ Вольга Бондарава.

Ольга Бондарева. Фото: Гродненская правда
Вольга Бондарава. Фота: «Гродзенская праўда»

Сваёй петыцыяй Бондарава вырашыла звярнуць увагу ведамства «на факт адсутнасці рускай мовы на інфармацыйных паказальніках грамадскага транспарту». Гэта, на думку Бондаравай, стварае нязручнасці для рускамоўных жыхароў нашай краіны.

Яна нагадала, што ў траўні ў Мінску згарэў аўтобус (ніхто не пацярпеў. — Заўв. рэд.), і падкрэсліла, што адсутнасць «інфармацыі пра бяспеку» на рускай мове стварае патэнцыйную пагрозу жыццю тым пасажырам, якім не знаёмыя тры беларускія словы: «вечка», «выключальнік», «клямка».

«Інфармацыя пра бяспеку з’яўляецца жыццёва важнай, асабліва ў момант узгарання аўтобуса. Замест патрэбнай інфармацыі на рускай мове <…> апошнім часам з зайздроснай рэгулярнасцю пачалі з’яўляцца новыя незразумелыя словы: вечка, выключальнік, клямка, якія ніхто не выкарыстоўвае ў размове і не зразумее, што куды націснуць у выпадку надзвычайнай сітуацыі», — гаворыцца ў звароце, які склала будучы філолаг.

Каб пасажыры былі ў бяспецы, Бондарава прапанавала дадаць рускую мову на інфармацыйныя паказальнікі «ў наземным транспарце горада Мінска і іншых гарадоў».

Прапагандыстка падкрэсліла, што падобны зварот раней адпраўляла «ў выканаўчыя камітэты», але яны «не прынеслі жаданага выніку» — ёй даслалі «адпіскі».

Раней на словы «вечка» і «клямка» скардзілася аўтарка карцін з выявай Лукашэнкі Святлана Жыгімонт. Яе абурэнне сярод іншага выклікалі наступныя інфармацыйныя таблічкі ў грамадскім транспарце:

«Пры аварыі адчыніць вечка, націснуць чырвоную кнопку, дзверы адчыніць уручную»;

«Пры аварыі павернуць клямку да ўпору, дзверы адчыніць уручную»;

«Месца для інваліднага вазка. Інвалідны вазок павінен устанаўлівацца супраць напрамку руху з апорай на перагародку або апорную панэль у зафіксаваным становішчы».

Мінулым разам Вольга Бондарава абуралася тым, што ў валідатары ў мінскім аўтобусе ў службовым тэкставым паведамленні выкарыстоўваецца пазычанае з польскай мовы слова «кіроўца». Жанчына, якая паступіла ў 2022 годзе ў БДПУ на спецыяльнасць «беларуская мова і літаратура», назвала гэта «свядомай працай па апалячванні беларускага народа» і запатрабавала прыцягнуць да адказнасці тых, хто «калечыць і забруджвае» дзяржаўныя мовы Беларусі. Што не так з гэтымі прэтэнзіямі праўладных актывістаў, мы пісалі тут.