Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  2. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  3. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  4. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  5. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  6. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  7. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  8. BYSOL: У силовиков новая тактика для людей с «протестным бэкграундом», которые возвращаются в Беларусь
  9. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  10. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  11. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  12. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  13. Тихановская и Лукашенко сделали заявления ко Дню труда. Они звучат словно из разных вселенных
  14. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  15. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  16. Наталья Эйсмонт прокомментировала освобождение Юрия Зенковича — фигуранта дела «о попытке госпереворота»
Читать по-русски


Рэпарцёрка Белтэлерадыёкампаніі Лідзія Заблоцкая пахвалілася сваім адпачынкам у інстаграме. Разам з жаніхом Антонам Малютам, які працуе эканамічным аглядальнікам на БТ, яна атрымлівае асалоду ад Берліна, звярнула ўвагу «Наша Ніва».

Лідзія Заблоцкая разам з жаніхом Антонам Малютам. Скрыншот сторыс у яе інстаграме
Лідзія Заблоцкая разам з жаніхом Антонам Малютам. Скрыншот сторыс у яе інстаграме

У 2011 Лідзія Заблоцкая выступіла за Беларусь на дзіцячым «Еўрабачанні». Тады школьніца з Магілёва заняла 3 месца. Скончыўшы школу, дзяўчына вырашыла паступіць у Інстытут журналістыкі БДУ, а пазней стала працаваць на тэлеканале «Беларусь 1» — гэта была яе мара.

Цяпер Заблоцкая здымае сюжэты ў асноўным на тэму культуры.

Адпачынак супрацоўніца БТ вырашыла правесці разам з жаніхом у Еўрасаюзе. Абраннік Лідзіі, Антон Малюта, працуе на Белтэлерадыёкампаніі эканамічным аглядальнікам і расказвае гледачам, як у айчыннай эканоміцы ўсё добра.

Нядаўна Заблоцкая апублікавала ў сторыс здымкі з Германіі і падпісала: «Мой адрас не дом і не вуліца, мой адрас сёння ГДР». Яна таксама пажартавала: «Піцер? Не, Берлін узяты». Закаханыя запосцілі сэлфі каля Брандэрбургскай брамы, а потым пайшлі піць пеністае віно ў Augustiner am Gendarmenmarkt.

Калаж сторыс у інстаграме Заблоцкай

Калаж сторыс у інстаграме Заблоцкай
Калаж сторыс у інстаграме Заблоцкай

Сваіх праўладных поглядаў Заблоцкая не хавае. Лідзія захаплялася тым, што Купалаўскі тэатр працягнуў працу пасля таго, як адтуль сышлі артысты, якія былі супраць гвалту і фальсіфікацыі выбараў:

«Якое шчасце, што Купалаўскі не сышоў у нябыт, выдужаў! І сёння дэбютанты пышуць крэатывам: яны рэпетуюць, ставяць новыя спектаклі для любімых гледачоў».

Калаж сторыс у інстаграме Заблоцкай
Калаж сторыс у інстаграме Заблоцкай

Асуджала рэпарцёрка былых калег па сцэне. Яна лічыць, што 15−20 гадоў таму ў Беларусі шоу-бізнэс быў на піку, а потым сітуацыя пагоршылася праз «шалёнае жаданне пакласці ў кішэню тысячу-другую». Лідзія адзначала, што з цягам часу — асабліва ўлетку 2020-га — і шоу, і бізнэс «загнаіліся». Прызнавалася ў расчараванні ў некаторых артыстах. Асабліва яе абурыў учынак групы NaviBand:

— Здавалася б, вось з’явіліся тыя людзі, якія здольныя ствараць сучасную музыку, прасоўваюць мову, я шчыра ў іх верыла, слухала, захаплялася. І раптам яны сталі спяваць «палітыку» і сёння прасоўваюць сваю творчасць — ці гэта ўжо бізнэс? — тым, што размяшчаюць на сваіх польскіх афішах бел-чырвона-белы сцяг.

Скрыншот сторыс Заблоцкай у інстаграме

Лідзія распавядала ў інтэрв'ю «СБ», што сябры-айцішнікі нібыта прапаноўвалі ёй і кінуць камень у АМАП, і паўтарыць учынак журналісткі Марыны Аўсяннікавай, якая з’явілася ў эфіры расійскага Першага канала з антываеным плакатам.

Дарэчы, яе ўчынак Заблоцкая таксама крытыкавала:

— У мяне ёсць шмат пытанняў да гераіні гэтай гісторыі. Калі ты працуеш у дзяржструктуры, то, напэўна, чытала статут арганізацыі, перш чым яго падпісаць. А калі падпісалася, аўтаматычна прыняла ўмовы працы. Заўсёды ёсць выбар — можна пайсці працаваць на іншы канал, з супрацьлеглымі асновамі, поглядамі, матывамі… Атрымліваецца, што супрацоўніца Першага канала доўгія гады хлусіла самой сабе, здраджвала сабе, ёй былі чужыя тыя каштоўнасці, за якія яна выступала. Дык навошта тады было працаваць? Дзеля грошай? Вядома, яшчэ асяроддзе вельмі моцна ўплывае, цалкам дапускаю, калі карэспандэнт па-чалавечы залежыць ад чужой думкі, то яе магло накрыць інфармацыйнай хваляй.