Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  2. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  3. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  4. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  5. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  6. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  7. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  8. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  9. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  10. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  11. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
Читать по-русски


Давайце прызнаемся шчыра, дарагія чытачы Zerkalo: большасць з вашых дзяцей або ўнукаў не надта любіць ўрокі беларускай літаратуры. Для кагосьці яна «сумная», для кагосьці «малацікавая». Шчырых фанатаў белліту ў школе меншасць, а выключэнні — дзякуючы самаадданай працы настаўнікаў — толькі пацвярджаюць правіла. Тлумачым, чаму гэтай любові няма адкуль з’явіцца.

Гэта рэдакцыйная калонка Zerkalo.io.

Фрагмент учебника "Літаратурнае чытанне". Фото: zerkalo.io
Фрагмент падручніка «Літаратурнае чытанне», 4 клас. Фота: Zerkalo.io

Прычын для нелюбові да белліту — вагон і маленькі вазок. Па тэлебачанні і на радыё беларуская мова не гучыць, кнігі на ёй даражэй за рускамоўныя і выходзяць маленькімі накладамі. Уся адукацыя — ад пачатковай да вышэйшай — вядзецца на мове нашых суседзяў, таму знайсці садок, дзе на беларускай да дзіцяці будуць звяртацца нават нянечкі — яшчэ той квэст і г. д. Ды і ў цэлым родная мова гучыць не так часта, як хацелася б (хоць мы ведаем людзей, якія прынцыпова перайшлі на беларускую пасля жнівеньскіх падзей).

Урокі беларускай літаратуры праводзяцца ў кожным класе школы. Вось ён — наймагутны рэсурс, які дазваляе павярнуць дзіцяці тварам да роднай мовы! Вось толькі пасля ўрокаў белліту дзеці выходзяць на белы свет з яшчэ большай упэўненасцю ў непатрэбнасці гэтага прадмету.

І справа не толькі і не столькі ў бацьках (многія дзеці транслююць каштоўнасці, закладзеныя ў сям'і) або выкладчыках (адток са школы лепшых педагогаў не можа не ўплываць на якасць адукацыі). А яшчэ і ў саміх падручніках.

Фрагмент учебника "Літаратурнае чытанне". Фото: zerkalo.io
Фрагмент падручніка «Літаратурнае чытанне», 4 клас. Фота: Zerkalo.io

Не будзем галаслоўнымі — возьмем «Літаратурнае чытанне» для 4 класа.


Пазбіраюць людзі дбайна

Лета шчодрыя дары.

Сціхлі на палях камбайны —

Загудзелі трактары

(Віктар Гардзей, «Жнівень»)


А яшчэ ў гэтым жа вершы расказваецца, как «пахне жытам і раллёю // перад новаю сяўбой».

У іншым творы Радзіму «праслаўляюць працай // на будоўлях, фабрыках, палях».

А цяпер возьмем статыстыку. Па дадзеных «Белстата», на 1 студзеня гэтага года ў Беларусі жылі 9,35 млн чалавек, з іх у вёсцы — усяго 2,06 млн. Большасць беларускіх дзяцей з гарадоў, яны жывуць ва ўласных кватэрах, а не ў вясковых хатах. Бацькі большасці з іх займаюцца бізнесам або з’яўляюцца ІП, сядзяць у офісах або канторах, працуюць у школах або ў сістэме аховы здароўя.

Але калі пачытаць падручнікі па беларускай літаратуры (дапаможнік для 4 класа выкарыстаны ўсяго толькі для прыкладу), то здаецца, што мы дагэтуль знаходзімся ў СССР. Там ёсць рабочыя, сяляне з іх прадметамі працы — і ўсе астатнія. Але гэта рэаліі жыцця — у лепшым выпадку — бабуль і дзядуляў вучняў. Гэта значыць нешта далёкае і зусім незразумелае.

Фрагмент учебника "Літаратурнае чытанне". Фото: zerkalo.io
Фрагмент падручніка «Літаратурнае чытанне», 4 клас. Фота: Zerkalo.io

Пры гэтым у сучасных падручніках па англійскай мове ёсць тэксты пра Гары Потэра і інстаграм, дыялогі стылізаваныя пад паведамленні ў мэсэнджэры. Не дзіўна, што англійская выглядае жывой і сучаснай.

Асобны раздзел у падручніку беларускай літаратуры прысвечаны Вялікай Айчыннай (ён так і называецца — «Лёс чалавека на вайне»). У ім прадстаўлены аповед пра партызанскую школу, верш пра Марата Казея, аповед пра тое, як дзіця чакае сустрэчы з бацькам, што не вярнуўся з вайны. Дарэчы, у апошнім творы герой чакае тату з кузні. Але ці шмат прадстаўнікоў гэтай прафесіі ёсць у наш час?

Зрэшты, вернемся да вайны. Чаму гэты раздзел з’явіўся ў падручніку, зразумела: дзяржава робіць выразную стаўку на патрыятызм. Але з вопыту зносін з дзецьмі зробім несуцяшальную выснову: казаць пра Вялікую Айчынную — жывой мовай, а не штампамі — мае сэнс толькі ў старэйшых класах. Да гэтага часу ў вучняў яшчэ не складваецца разуменне пра час. Таму ўсе падзеі мінулага — ад вікінгаў да партызан — аб’ядноўваюцца ў агульную характарыстыку «даўно» і змешваюцца ў агульную «кашу».

Фрагмент учебника "Літаратурнае чытанне". Фото: zerkalo.io
Фрагмент падручніка «Літаратурнае чытанне», 4 клас. Фота: Zerkalo.io

А яшчэ падручнік па беларускай літаратуры для 4 класа ледзь не захлынаецца ад канцэнтрацыі любові да роднай зямлі.


Свет помніць і сёння, як ты ваявала,

Што кожны чацвёрты ў зямлі беларус.

З сынамі Радзімы Маскву адстаяла,

Жыццё адстаяла, о Белая Русь.

Тут трэба ля гэтых азёр нарадзіцца,

І слухаць гаворку, і бачыць зару,

Каб сэрцам і доляй навек прычасціцца

К табе, мая чыстая Белая Русь

(Уладзімір Карызна, «Люблю цябе, Белая Русь»)


Або працытуем яшчэ адзін верш, напісаны Анатолем Грачаннікавым («Народ і песні»):


Ты любіш народ свой і край?

Песні яго спявай!

Вякамі раны лячыла

Айчына мая, Айчына.

Змагалася, ваявала,

А песні ўсё ж спявала.


Вам таксама захацелася хутчэй праспяваць беларускую песню пасля такога закліку? Вось у тым і справа!

Калі ўжо казаць пра любоў да радзімы і роднай мовы, дык чаму не рабіць гэта так, як Эдуард Валасевіч, аўтар байкі «Шпачыны канфуз»? У ім шпак, пабываўшы за мяжой, пачынае пераймаць іншых птушкам і ўжо не можа спяваць як шпак. Вобразна, ярка — і пераканаўча.

Чытаючы падручнік дарослымі вачыма, увесь час здаецца, што яго складальнікі спазніліся на добрыя -ццаць гадоў. Чаму аўтары даюць слова касманаўту Пятру Клімуку, які сцвярджае, што «сённяшнія хлапчукі заўзята гуляюць у касманаўтаў. Мараць лятаць у космас, быць камандзірамі караблёў»? Дзеці гулялі ў гэтую прафесію ў савецкі час, а ніяк не ў нашы дні.

Сучасныя школьнікі — жывыя, натуральныя і адкрытыя новаму — хочуць бачыць у кнігах адлюстраванне свайго жыцця. Але вобразы, якія транслююцца з падручнікаў беларускай літаратуры, ніяк не суадносяцца з рэальнасцю, з іх інтарэсамі і хобі.

Фрагмент учебника "Літаратурнае чытанне". Фото: zerkalo.io
Фрагмент падручніка «Літаратурнае чытанне», 4 клас. Фота: Zerkalo.io

Дзеля цікавасці мы таксама паглядзелі і «Литературное чтение» для 4 класа (то бок падручнік па рускай літаратуры). Там няма ні слова пра вайну. Ні пра пафасную любоў да радзімы. Ні пра фабрыкі і заводы. Там толькі мімаходзь згадваюцца вёскі. Затое там ёсць цікавыя гісторыі пра сяброўства, пра смеласць і адвагу, пра баязлівасць і здраду. Пра нармальнае паўнавартаснае жыццё.

Нескладана здагадацца, што выберуць дзеці. Як у 4 класе, так і ў наступныя гады. Шкада, але агульная падача беларускай літаратуры з гадамі не змяняецца. Хоць у ёй хапае сучасных цікавых аўтараў: ад Валерыя Гапеева да дуэта суаўтараў Андрэй Жвалеўскі — Яўгенія Пастарнак. Але ж яны не пісалі пра сучасную вёску, а значыцца навошта іх вывучаць у школе?