Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  2. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  3. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  4. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  5. На крупных заводах не хватает тысячи работников. Их заманивают зарплатами почти до 7000 рублей: рассказываем, кого и на какие деньги ищут
  6. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  7. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  8. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
Читать по-русски


/

Самы крыважэрны канібал і серыйны забойца за ўсю гісторыю Расіі, «новакузнецкі монстр» Аляксандр Спясіўцаў, праз 28 гадоў зноў паўстане перад судом. Яго ўпершыню выведуць з псіхіятрычнай лякарні, куды пасадзілі бестэрмінова за яго страшныя злачынствы, піша SHOT.

Александр Спесивцев на допросе. Скриншот видео t.me/shot_shot
Аляксандр Спясіўцаў на допыце. Скрыншот відэа t.me/shot_shot

«Сібірскі патрашыцель» арудаваў у Новакузнецку з траўня да чэрвеня 1991 года і з лютага да кастрычніка 1996 года — ён гвалтаваў, катаваў і забіваў жанчын і дзяцей, плоць некаторых ахвяраў еў. На яго рахунку 20 пацверджаных ахвяраў. Канібалу дапамагала яго маці — Людміла. Асаблівы спосаб, якім карысталася сям’я Спясіўцавых, заключаўся ў завабліванні няпоўнагадовых падлеткаў у госці, пасля чаго галава сямейства Аляксандр забіваў, расчляняў і часам еў новых знаёмых.

Маці маньяка Людміла адседзела 13 гадоў у жаночай калоніі. Пасля вызвалення яна і яе дачка не змаглі вярнуцца ў родны горад і пераехалі ў вёску. Цяпер Людміле 85 гадоў, а яе сыну, «сібірскаму патрашыцелю» — 54. Апошнія два дзесяцігоддзі ён праходзіць лячэнне ў псіхіятрычнай лякарні горада Камышын Валгаградскай вобласці. Праз прэпараты і нервовыя зрывы ў яго вялікія праблемы са здароўем і кантролем агрэсіі.

І вось праз многія гады дачка адной з ахвяраў душагуба вырашыла звярнуцца ў суд і запатрабаваць больш строгага пакарання для серыйнага забойцы. Яна лічыць, што Спясіўцаў толькі «прыкідваецца псіхам» і заслугоўвае калоніі для пажыццёва зняволеных. А яшчэ патрабуе грашовай кампенсацыі. Калі маньяк забіў яе маму, Тані быў адзін годзік. Цяпер яна вырасла і вырашыла звярнуцца ў суд з пазовам — кампенсацыю хоча атрымаць за дзяцінства без мамы.