Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  2. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  3. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  4. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  5. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  6. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  7. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  8. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  9. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  10. «Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
  11. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  12. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  13. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

У панядзелак, 25 лістапада, раніцай у Вільнюсе зваліўся самалёт. Пра гэта паведамляе DELFI.

Фото с сайта DELFI
У панядзелак раніцай у Вільнюсе зваліўся самалёт. Фота з сайта DELFI

Паводле звестак паліцыі, у 5.31 паступіла паведамленне, што ў Вільнюсе на вуліцы Жырню зваліўся грузавы самалёт. Паведамляецца, што ў самалёце былі чатыры чалавекі: два пілоты і два работнікі.

Паводле звестак аддзела каардынавання сітуацый Дэпартамента пажарнай бяспекі і выратавання, самалёт зваліўся ў двары двухпавярховага жылога дома.

Авіякатастрофа ў Вільнюсе трапіла на відэарэгістратар.

Адзін з двух пілотаў загінуў.

«Так, адзін чалавек загінуў. Дваіх чальцоў экіпажа вызвалілі, яны падаюць прыкметы жыцця, чацвёртага шукаем», — сказаў кіраўнік Дэпартамента пажарнай бяспекі і выратавання Рэнатас Пажэла.

У доме, у двары якога зваліўся самалёт, чатыры кватэры. Там жывуць тры сям'і. Пажарныя эвакуявалі 12 чалавек, людзі не пацярпелі.

Паводле раскладу ў гэты час мусіў здзейсніць пасадку самалёт кампаніі DHL, які ляцеў з Ляйпцыга.

Кіраўнік паліцыі Арунас Паўлаўскас заявіў, што версія тэрарызму не выключаецца, але, хутчэй за ўсё, гэта альбо тэхнічная аварыя, альбо чалавечая памылка.

У апошнія месяцы ў еўрапейскіх краінах пачасціліся інцыдэнты, звязаныя з гібрыднымі атакамі з Расіі. Некалькі такіх інцыдэнтаў былі звязаныя з самалётамі DHL.