У Гродне муж патэлефанаваў на 102 і сказаў, што жонка не пускае яго дадому пасля сваркі. Аказалася, жанчына проста не пачула, як ён стукаецца, расказалі ў міліцыі.
Лакальная сямейная драма адбылася каля 21 гадзіны ў доме на вуліцы Агінскага. Там пасварыліся муж і жонка, неўзабаве пасля канфлікту муж паспрабаваў трапіць дадому і зразумеў, што яго не пускаюць.
На стук ніхто не адказваў. Тады мужчына выклікаў міліцыю.
Аднак падчас разбіральніцтваў высветлілася, што ў гродзенкі не было намеру трымаць мужа за парогам: яна пайшла ў лазенку і папросту не чула, як ён стукае ў дзверы.