Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  2. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  3. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  4. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  5. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  6. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  7. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  8. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
Читать по-русски


Суд у расійскім Санкт-Пецярбургу адправіў у СІЗА 43-гадовага беларуса, якога падазраюць у катаванні 12-гадовай дачкі. Пра гэта паведамілі ТАСС у аб’яднанай прэс-службе судоў горада.

Обвиняемый в истязании дочери мужчина. Фото: РЕН ТВ
Абвінавачаны ў катаванні дачкі мужчына. Фота: «РенТВ»

Паводле версіі следства, мужчына сістэматычна збіваў дзяўчынку, утрымліваў яе на ланцугу і пазбаўляў ежы.

Як піша ТАСС, абвінавачаны — ураджэнец Віцебскай вобласці. Раней расійскі тэлеканал «РенТВ» паведамляў, што яго завуць Мікалай Цімафееў. Ён пераехаў у Расію, бо хацеў выратаваць дачку ад пітушчай маці, прышпільваў дзяўчынку на ланцуг, каб тая не хадзіла гуляць, часта не даваў ёй паесці.

Як піша канал, пасля чарговай сваркі дзяўчынка стукнулася аб сценку рукой і трапіла ў бальніцу. Там яна расказала, як жыве, пасля чаго яе змясцілі ў сацыяльны прытулак.

Па артыкуле пра катаванне заведама малалетняй мужчыну пагражае ад трох да сямі гадоў пазбаўлення волі.