Медыкі абследавалі дзвюх маленькіх сясцёр, якія згубіліся ў Пухавіцкім раёне, паведамілі ў прэс-службе Мінздароўя.
Дзяцей знайшлі, калі прачэсвалі лес сумесна з супрацоўнікамі пошукава-выратавальнага атрада «Анёл». Важную ролю ў пошуках адыграла выкарыстанне квадракоптараў, расказалі БЕЛТА ў МВД.
Відэа: Брест СИТИ
Дзяўчынак даставілі ў Пухавіцкую ЦРБ для агляду дактарамі.
«Медыкі Мінскай вобласці абследавалі дзяўчынак, якія згубіліся ў Пухавіцкім раёне. Цяпер іх стан стабільны і не выклікае трывогі. Плануецца пасля правядзення неабходных дадатковых медыцынскіх кансультацый адправіць малых дадому», — паведаміла прэс-служба Мінздароўя.
Нагадаем, пра знікненне дзвюх маленькіх сясцёр стала вядома напярэдадні, 10 сакавіка. Каля шасці гадзін вечара дзяўчынкі выйшлі з дома бабулі на вуліцы Чыгуначнай у вёсцы Рыбцы і пайшлі дадому на вуліцу Цэнтральную. Адлегласць паміж дамамі — каля 600 метраў. Дадому яны так і не прыйшлі.