1. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  2. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  3. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  4. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  5. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  6. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  7. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  8. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  9. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  10. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  11. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  12. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
Читать по-русски


Старшыня Камітэта Сейма па нацыянальнай бяспецы і абароне (КНБА) Літвы Лаўрынас Кашчунас ініцыюе папраўкі ў законы, якія забароняць грамадзянам Расіі і Беларусі ў Літве мець зброю, піша DELFI.

Фото: pixabay.com
Фота: pixabay.com

Кашчунас упэўнены, што гэта неабходна для таго, каб у выпадку беспарадкаў у Літве не ствараліся дыверсійныя групоўкі.

«Для таго каб перакрыць любыя магчымасці для ўтварэння розных груп, якія спрыяюць варожым дзяржавам і іх дзейнасці — то-бок грамадзяне варожай замежнай дзяржавы, якія пражываюць тут, могуць узяцца за зброю для абароны інтарэсаў сваёй краіны паходжання з прычыны ідэалагічнай прыхільнасці або грамадзянскай лаяльнасці ў крытычных выпадках — так што дарэчы забараніць грамадзянам краін, якія пастаянна пражываюць у Літве і якія не адпавядаюць крытэрам еўрапейскай і трансатлантычнай інтэграцыі, набываць зброю і валодаць ёю», — сказаў ён.

Паводле дадзеных кіраўніка Камітэта, у цяперашні час у Літве пражываюць 294 грамадзяніны Расіі і 46 грамадзян Беларусі, якія маюць дазвол на захоўванне або нашэнне зброі.

Калі прапанаваныя Кашчунасам папраўкі будуць прынятыя, то беларусам і расіянам у Літве будзе забаронена купляць і захоўваць зброю. Тыя, у каго ўжо ёсць зброя, павінныя будуць цягам года пасля ўступлення закона ў сілу адмовіцца ад яе — прадаць, перарабіць або здаць у паліцыю, а ў адваротным выпадку зброя будзе канфіскаваная. Дазволы на захоўванне або нашэнне зброі будуць ануляваныя.

Нагадаем, раней у Эстоніі ўрад ухваліў папраўкі ў закон аб зброі, якія забараняюць валодаць зброяй людзям, што жывуць у Эстоніі і з’яўляюцца грамадзянамі Расіі, Беларусі і іншых краін, якія не ўваходзяць у ЕС і NATO.