1. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  2. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  3. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  4. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  5. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  6. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  7. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  8. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
Читать по-русски


Як стала вядома «Люстэрку», у судзе Ленінскага раёна Мінска разглядаюць крымінальную справу пра нявыплату падаткаў і наўмыснае банкруцтва ў дачыненні, імаверна, буйнога бізнесоўца Андрэя Шыхліна.

ТРЦ Arena City на проспекте Победителей в Минске выставлен на продажу. Фото: silvan7800.by
ГЗЦ Arena City на праспекце Пераможцаў у Мінску выстаўлены на продаж. Фота: silvan7800.by

Андрэя Уладзіміравіча Шыхліна будуць судзіць разам з Наталляй Паслядовіч. Абаіх абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса. Гэта ч. 2 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры) і ч. 2 арт. 240 (Наўмыснае банкруцтва).

Па першым артыкуле максімальны тэрмін пакарання — да сямі гадоў пазбаўлення волі, па другім — да пяці.

Першае паседжанне прайшло 30 ліпеня, наступнае будзе 6 жніўня. Разглядае справу суддзя Юлія Шчоткіна.

Падсудны — поўны цёзка буйнога бізнесоўца, фірма якога валодала гандлёвым цэнтрам «Арэна Сіці». Андрэй Шыхлін таксама займаўся франчайзінгавымі буцікамі MaxMara, Armani Collezioni і TWINSET.

На тое, што абвінавачаны — вядомы прадпрымальнік, паказвае тое, што 11 чэрвеня гэтага года прызналі банкрутам ягоную кампанію «Парагіс», якая знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі з 2022 года. У красавіку 2024-га ў судзе пачалі разглядаць справу пра прызнанне яе банкрутам. Звярнулася з пазовам фірма «Дыспазітыў», якой «Парагіс» завінавацілася 106 тыс. рублёў, вынікае з судовага дакумента, апублікаванага ў рэестры банкруцтваў. Агульная сума нявыплачаных даўгоў фірмы складае амаль 35,89 млн рублёў. У той жа час сцвярджаецца, што ў даўжніка няма ніякай маёмасці ці грошай на рахунках, за кошт якіх можна было б выплачваць гэтыя даўгі.

Што вядома пра Шыхліна і яго фірмы?

Менавіта «Парагіс» у 2019 годзе перайшло кіраванне гандлёва-забаўляльным комплексам «Арэна-Сіці», якім раней кіравалі структуры апальнага бізнесоўца Юрыя Чыжа. А ўжо вясной 2022-га яго перадалі арганізацыі «А-Сіці», заснаванай за год да таго. Яна, у сваю чаргу, належыць «дачцэ» «Белаграпрамбанка» — «Агралізінгу». Менавіта гэты банк з 2016 года і валодае «Арэна-Сіці».

Зрэшты, як вынікае са звестак Адзінага дзяржрэгістра, Андрэй Шыхлін выйшаў са складу ўладальнікаў «Парагіс» яшчэ ў лістападзе 2020 года. Пасля гэтага спіс уладальнікаў не раз мяняўся. Цяпер аднаасобны ўласнік — агенцтва антыкрызіснага вядзення бізнесу «Гарант» грамадзяніна Ізраіля Алега Соніна.

История владельцев компании «Парагис». Скриншот выписки из ЕГР.
Гісторыя ўладальнікаў кампаніі «Парагіс». Скрыншот выпіскі з АДР

Характэрна, што цягам года пасля лістапада 2020-га кампанія «Парагіс» належала Руслану Пятрову. За гэтым імем, як высветліла ў свой час выданне naviny.by, можа хавацца ўнук былога прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева — Руслан Бакіеў. У 2019 годзе яны з Андрэем Шыхліным былі партнёрамі па бізнесе ў сферы будаўніцтва.

Сумесна з іншым бізнесоўцам, Уладзімірам Гурскім, Шыхлін валодае кампаніяй «Кирофф», якая кіруе бізнес-цэнтрам Kiroff Center у Мінску. У чэрвені ў Эканамічным судзе Мінска разглядалі ўстаноўчыя спрэчкі Шыхліна адносна гэтай кампаніі. Ёсць фінансавыя цяжкасці і ў гэтай фірмы: на аўкцыён за нявыплату па іпатэцы выстаўленыя яе гандлёвыя плошчы. Агульны стартавы кошт актываў — больш за восем мільёнаў рублёў.

Шыхлін дагэтуль пазначаны як намеснік старшыні Беларускай федэрацыі панкратыёна і змяшаных адзінаборстваў на сайце арганізацыі.

Поўная цёзка другой фігуранткі крымінальнай справы Наталлі Паслядовіч ёсць у спісе прадпрымальнікаў, якія аказваюць паслугі падатковых кансультантаў. У адкрытых крыніцах мы не знайшлі інфармацыі пра яе сувязі з фірмамі Шыхліна.