Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сілавікі пашырылі геаграфію пошуку ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года. Іх цікавяць людзі, якія выходзілі на маршы яшчэ ў адным горадзе
  2. Эканоміцы Расіі прагназуюць няпросты перыяд — і гэта можа «балюча» зрыкашэціць па Беларусі. Чым гэта пагражае насельніцтву — тлумачым
  3. Еўрасаюз узгадніў 18-ы пакет санкцый супраць Расіі і Беларусі
  4. ГУБАЗіК выпадкова раскрыў новую базу «палітычных», па якой правярае беларусаў. Вось што пра яе даведалася «Люстэрка»
  5. От ограничений по карточкам до отказа от услуг. Банки анонсировали изменения, которые введут в августе
  6. Людзі танцавалі, не падазраючы, што над імі навісла смерць. Адна з найбуйнейшых інжынерных катастроф забіла 114 чалавек — вось яе гісторыя
  7. Почему Лукашенко собирает совещание, чтобы обсудить, как сушить зерно и ремонтировать технику? Спросили экс-главу сельхозпредприятия
  8. Санкцыі ЕС супраць Беларусі: эмбарга на імпарт узбраенняў, чатыры банкі і восем прадпрыемстваў ВПК — «у бан»
  9. «Чаму ён у вас з кайданкамі не ходзіць». На нарадзе ў Лукашэнкі адбылася сварка з удзелам чыноўнікаў і самога Лукашэнкі
  10. Кремль пытается скрыть влияние западных санкций на экономику, но чиновники все же иногда проговариваются: в ISW привели примеры
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.