«Мэта — поўны блэкаўт». Расія зноў атакавала Украіну — трывога доўжылася каля пяці гадзін
7 чэрвеня 2024 у 1717743840
«Зеркало»
У ноч на 7 чэрвеня Расія выкарыстала для ўдару па Украіне крылатыя ракеты і беспілотнікі. Выбухі гучалі ў Кіеўскай і Хмяльніцкай абласцях, Стараканстанцінаве і Адэсе.
Паветраныя сілы Украіны паведамілі, што для ўдару Расія выкарыстала пяць крылатых ракет паветранага базавання Х-101/Х-555 і 53 ударныя БПЛА Shahed-131/136.
«У выніку супрацьпаветранага бою збітыя 48 ударных БПЛА і 5 крылатых ракет Х-101/Х-555 у Днепрапятроўскай, Запарожскай, Кіраваградскай, Мікалаеўскай, Херсонскай, Адэскай, Харкаўскай, Кіеўскай і Хмяльніцкай абласцях», - расказалі ў ПС УСУ.
«На шчасце, падчас апошняй атакі няма пашкоджаных аб'ектаў энергетыкі. Аднак мы разумеем, што вораг не пакідае надзеі на абстрэл аб'ектаў цывільнай энергетычнай інфраструктуры. Яго мэта - гэта поўны блэкаўт», - заявіў у эфіры тэлемарафону намеснік міністра энергетыкі Украіны Мікалай Калеснік.
У Кіеўскай вобласці ў выніку расійскай атакі ўспыхнуў пажар на адным з прамысловых аб'ектаў, паведаміў кіраўнік Кіеўскай АВА Раман Краўчанка. Абышлося без ахвяр.