Ці можна проста пасядзець у чужым пад'ездзе? Адвакат адказаў
5 мая 2025 у 1746442980
Максім Іскрын / «Зеркало»
Ці можна зайсці і пасядзець у чужым пад'ездзе, каб, да прыкладу, перачакаць непагадзь, выданню «Аргументы і факты» расказаў адвакат Станіслаў Каралёў.
Эксперт адзначыў, што закона, які забараняе староннім знаходзіцца ў пад'ездзе, «не існуе». Аднак варта памятаць, што пад'езд - гэта не грамадскае месца, а аб'ект сумеснага домаўладання, «за захаванасць якога адказваюць жыхары, чые кватэры знаходзяцца ў тым ці іншым пад'ездзе». Таму ў выпадку парушэння «яны маюць права патрабаваць пакінуць пад'езд».