Затрыманага пасля вяртання з Польшчы ўраджэнца Жабінкі будуць судзіць па артыкуле пра здраду дзяржаве
2 сакавiка 2024 у 1709400120
«Зеркало»
Рамана Галузу, якога летам 2022 года затрымалі пасля вяртання з Польшчы, пачнуць судзіць 21 сакавіка па артыкуле пра здраду дзяржаве. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
21 сакавіка ў Мінгарсудзе пачнецца слуханне справы ў дачыненні да 29-гадовага ўраджэнца Жабінкі Рамана Галузы. Яго абвінавачваюць па ч. 1 арт. 356 КК (Здрада дзяржаве). Падрабязнасці справы праваабаронцам не вядомыя. Справу будзе разглядаць суддзя Алена Шылько. Мужчыну пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Да затрымання Раман жыў у Польшчы дзевяць гадоў. 19 ліпеня 2022 года ён прыехаў на радзіму і знік: пра яго месцазнаходжанне нічога не было вядома, а пошукава-выратавальны атрад «Паўднёвы Захад» у сацсетках абвясціў яго пошук. Неўзабаве стала вядома, што ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
У Польшчы Раман Галуза скончыў універсітэт, атрымаў грамадзянства, займаўся валанцёрствам, уключаючы дапамогу ўцекачам з Беларусі.