«Трэба рыхтавацца да ўсяго». Лукашэнка заклікаў медыкаў інтэнсіўна супрацоўнічаць з вайскоўцамі
5 снежня 2022 у 1670240400
«Зеркало»
Беларускія медыкі павінныя цесна супрацоўнічаць з вайскоўцамі. Такое даручэнне даў міністру аховы здароўя Дзмітрыю Піневічу Аляксандр Лукашэнка падчас нарады 5 снежня.
Лукашэнка нагадаў, што на мінулым тыдні абмяркоўваў з сілавым блокам пытанні нацыянальнай бяспекі.
- Гэта вельмі важна і актуальна. Задзейнічаныя ўсе былі, у тым ліку і ахова здароўя. Ад медыцынскіх аптэчак да прывядзення ў нармальны стан лячэбных установаў. Падключаемся і да ваенных медыкаў, а вайскоўцы да нас. Тут мусіць быць вельмі інтэнсіўны абмен, - сказаў ён (цытата паводле прэс-службы). - Вы самі ваенны хірург, ведаеце, як гэта важна. Таму трэба рыхтавацца да ўсяго. Усякае можа быць, і тут дзяліць няма чаго.
Лукашэнка таксама надаў увагу пытанню развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы беларускіх установаў аховы здароўя і адукацыі.
- Медыцынскае абсталяванне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы. Наталля Іванаўна (Качанава. - Заўв. рэд.), я вас папрашу, каб ва ўрадзе гэтае пытанне - вазьміце на кантроль. Напэўна, нам трэба перастаць будаваць палацы як у ахове здароўя, так і ў адукацыі, - сказаў Лукашэнка (цытата паводле прэс-службы).