Чатыры чалавекі, у тым ліку дзіця, загінулі падчас пажару ў кватэры ў Віцебску
25 снежня 2023 у 1703516160
«Зеркало»
У Віцебску на пажары загінулі чатыры чалавекі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МНС.
This browser does not support the video element.
Трагедыя адбылася ўдзень 25 снежня. Віцебскія ратавальнікі выехалі на паведамленне пра пажар на вуліцы Партызанскай. Падчас абследавання кватэры работнікі МНС у адным з пакояў знайшлі ў несвядомым стане дзіця і яго маці, а ў суседнім пакоі - гаспадара кватэры і яго жонку.
Ратавальнікі перадалі ўсіх чацвярых медыкам, але тыя толькі канстатавалі іх смерць.
Прычыну здарэння цяпер высвятляюць спецыялісты.