У Смаргоні ў лазенцы памёр падлетак, якому праз тыдзень мусіла споўніцца 16 гадоў. Пра гэта паведамляе тэлеканал «Гродна».
Трывогу забіла маці, якую насцярожыла тое, што дзіця доўга не выходзіць з лазенкі. Калі родным удалося трапіць туды, яны ўбачылі падлетка пад вадой.
Выратаваць хлопчыка не ўдалося.
У сюжэце паведамілі, што сям’я хлопчыка характарызуецца станоўча, а падлетак вылучаўся поспехамі ў навучанні і спорце.
Прычыны смерці хлопчыка высвятляюцца.
Распечатано с портала ZERKALO.IO